Улада

Прэм'ер-міністр Літвы мяркуе, што Беларусь адмовіцца ад АЭС

Андрус Кубілюс будзе шукаць пункты паразумення з Беларуссю.

Супрацоўніцтва Літвы і Беларусі ў галіне атамнай энергетыкі магло б пераканаць нашу краіну адмовіцца ад планаў на будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі на Астравеччыне. Так мяркуе прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс.

«Я думаю, што мы маглі б пераканаць іх у тым, што будаваць атамную электрастанцыю ля мяжы з Літвой неразумна. Але гэта пытанне далёкай будучыні», — сказаў Кубілюс.

«Калі мы рашуча будзем ажыццяўляць нашы планы і не будзем вагацца, будзем раіцца з суседзямі, паслядоўна ісці наперад са сваімі планамі, можа быць, тады нейкія планы суседзяў зменяцца. Але для гэтага трэба не дапускаць неразумення нашых планаў», — дадаў ён.

Беларусь плануе пабудаваць АЭС на Астравецкай пляцоўцы ў 50 км ад Вільні. Яе хочуць запусціць у 2016 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць