Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў
Афіцыйны рабочы кабінет прэзідэнта ЗША — у якім Трамп правёў рамонт — цяпер абвешчаны нацыянальным помнікам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў афіцыйнае распараджэнне (executive order), якое, па яго словах, не дазволіць будучым прэзідэнтам уносіць пэўныя змены ў Авальны кабінет Белага дома, пiша Бі-бі-сі.
Афіцыйны працоўны кабінет прэзідэнта ЗША — у якім Трамп зрабіў рамонт — цяпер абвешчаны нацыянальным помнікам.
«Мы надаем яму статус нацыянальнага помніка, і нікому не будзе дазволена кранаць яго, руйнаваць ці зносіць — як гэта маглі б зрабіць нейкія неразумныя людзі, якія жадаюць пабудаваць нешта іншай формы», — заявіў Трамп журналістам у чацвер.
Пакуль нzясна, ці зможа будучы прэзідэнт адмяніць гэтае рашэнне або ж яно можа быць аспрэчана ў судовым парадку.
У дакуменце ўдакладняецца, што ён не «абмяжоўвае паўнамоцтвы прэзідэнта па абнаўленні інтэр'еру помніка, падбору прадметаў абстаноўкі або ўнясенню актуальных змен, звязаных з эксплуатацыяй і бяспекай, калі такія дзеянні не наносяць істотнай шкоды гістарычнай структуры ці архітэктурнаму абліччу помніка».
«Нам падабаецца Авальны кабінет; ён, як і сам Белы дом, з'яўляецца сімвалам — сімвалам нашай краіны і яе велічы», — адзначыў Трамп, дадаўшы, што сусветныя лідары, якія наведвалі кабінет за апошнія месяцы, хвалілі ўнесеныя ім дэкаратыўныя змены.
Трамп заявіў, што Белы дом і Авальны кабінет патрэбна было адрамантаваць і яны былі да яго рэнавацыі ў «моцна пашкоджаным» стане. Ён згадаў разбітыя вокны, расколіны на сценах і пашкоджаныя каменныя элементы.
Сярод змен, якія Трамп унёс у аблічча Белага дома — залаты надпіс «Авальны кабінет» ля ўваходу ў кабінет, замена газону ў Ружовым садзе на брук і будаўніцтва новай верталётнай пляцоўкі.
Усе будынак Белага Дома ўжо мае статус нацыянальнага гістарычнага помніка. У цяперашні час прэзідэнты ЗША маюць права ўносіць некаторыя змены ў яго аблічча, аднак для рэалізацыі маштабных праектаў патрабуецца адабрэнне Кангрэса.
Некалькі месяцаў таму Трамп распарадзіўся цалкам дэмантаваць усходняе крыло Белага дома. Праект не быў адобраны Кангрэсам ЗША. Зараз там ідуць будаўнічыя працы, у планах — ператварыць гэтае прастору ў новую бальную залу.
Будучы прэзідэнтам, Трамп валодае паўнамоцтвамі ствараць нацыянальныя помнікі — аб’екты, статус якіх блізкі да статусу нацыянальных паркаў.
У распараджэнні Трампа змяшчаецца патрабаванне да Службы нацыянальных паркаў падтрымліваць кабінет «такім чынам, каб захаваць яго гістарычнае аблічча, архітэктурную цэласнасць і сувязь з інстытутам прэзідэнцтва».
У дакуменце згадваюцца ўжо існуючыя меры па ахове Белага дома, аднак адзначаецца, што «Авальны кабінет заслугоўвае асаблівага прызнання і спецыяльнага рэжыму аховы як самастойны гістарычны аб’ект нацыянальнага значэння».
Кангрэс прадугледзеў выключэнне з Закона аб захаванні гістарычных помнікаў, якое дазваляе прэзідэнтам уносіць неабходныя змены. Цяперашні Авальны кабінет існуе з пачатку 1930‑х гадоў — ён быў створаны па задуме прэзідэнта Франкліна Д. Рузвельта.
Грэг Веркхайзер з юрыдычнай фірмы Cultural Heritage Partners, якая спецыялізуецца на пытаннях захавання гістарычнай спадчыны, растлумачыў у каментары Бі-бі-сі, што часовыя змены — напрыклад, замена мэблі або элементаў дэкору — «цалкам застаюцца на меркаванне прэзідэнта».
«Пакуль гэта не наносіць шкоды пастаянным творам мастацтва ці архітэктурным элементам, прэзідэнт, па сутнасці, можа рабіць усё, што захоча», — растлумачыў ён.
Па меркаванні эксперта, адміністрацыя Трампа дэманструе грэбаванне да іншых гістарычных аб’ектаў у Вашынгтоне і праз судовыя іскі спрабуе падарваць заканадаўства, якое патрабуе іх захавання.
Веркхайзер назваў распараджэнне Трампа крывадушным, нагадаўшы пра праекты, якія той спрабаваў прасоўваць: уключаючы планы па ўзвядзенню новай трыумфальнай аркі і рэканструкцыі Цэнтра Кенэдзі.
Так званая «Арка Трампа» (Arc de Trump) — па аналогіі з вядомай парыжскай Трыумфальнай аркай (Arc de Triomphe) — задумана як помнік амерыканскай гісторыі і ветэранам у гонар 250‑годдзя краіны, аднак праціўнікі праекта кажуць, што яна перакрые від на Арлінгтонскія нацыянальныя могілкі — месца спачынку тысяч амерыканскіх салдат і вайскоўцаў.
У трыумфальнай аркі падвойнае прызначэнне: апрача ўсяго іншага, яна павінна стаць комплексам для захавання ваеннай тэхнікі, абсталяваным для размяшчэння снайпераў і запуску беспілотнікаў.
Будаўніцтва аркі магло пачацца ўжо на гэтым тыдні. Камісія па планаванні нацыянальнай сталіцы адобрыла яго 8 галасамі супраць 4, аднак на пачатку лістапада федэральны суддзя пастанавіла прыпыніць любыя працы па ўзвядзенню аркі на 14 дзён.
«З аднаго боку, ён разважае пра важнасць захавання Авальнага кабінета — што юрыдычна бессэнсоўна, бо ён не можа гэтага зрабіць, — а з другога — фактычна знішчае закон, які дазваляе нам захоўваць іншыя гістарычныя аб’екты», — падкрэслівае Грэг Веркхайзер.
Трамп разгортвае ў Вашынгтоне маштабны праект па «ўпарадкаванні» і за апошні тыдзень правёў тры мерапрыемствы, каб пахваліцца вынікамі гэтых прац — і гэта ў той час, калі яго Рэспубліканская партыя панесла зрабнае паражэнне ад дэмакратаў на прамежкавых выбарах.
У ходзе перадвыбарчая кампаніі дэмакраты крытыкавалі прапанаваныя Трампам змены, у прыватнасці, былы прэзідэнт Барак Абама адзначыў, што з-за гэтых «залатых» навацый Белы дом стаў выглядаць так, «нібыта
Садам Хусейн адкрыў рэстаран Cheesecake Factory».
У кастрычніку ў інтэрв’ю часопісу Time прэзідэнт выказаў меркаванне, што Авальны кабінет, магчыма, давядзецца знесці з меркаванняў бяспекі, на чым настойвае Сакрэтная служба ЗША.
«Я сказаў: «Так у чорту! Нельга пабудаваць новы. Гэта асаблівае месца», — заявіў тады Трамп.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары