Аўто22

Каля Мінска на дарогах устанавілі «берлінскія падушкі». Што гэта такое?

На абноўленай аўтадарозе за МКАД, якая вядзе з боку гольф-клуба ў напрамку Калодзішчаў, заўважылі незвычайныя штучныя няроўнасці.

Тут яны прымяняюцца не ўпершыню ў Беларусі, але ўсё ж для большасці нашых кіроўцаў такія «ляжачыя паліцэйскія» — навінка, піша Onliner.by.

Такія штучныя няроўнасці традыцыйна называюць «берлінскімі падушкамі» (Berliner Kissen па-нямецку), бо лічыцца, што прыдумалі і пачалі масава выкарыстоўваць іх у Берліне яшчэ ў канцы 1980‑х — пачатку 1990-х.

Па сутнасці, гэта прамавугольны трапецападобны «востраў», устаноўлены пасярэдзіне паласы руху. Памеры звычайна складаюць каля 1,6—1,8 м у шырыню і 3—4 м у даўжыню, вышыня — 7—10 см.

І, у адрозненне ад звычайнага «ляжачага паліцэйскага», такая «падушка» займае не ўсю шырыню дарогі, а толькі яе цэнтральную частку.

Ідэя ў тым, што легкавым аўтамабілям давядзецца зніжаць хуткасць — аб'ехаць няроўнасць не атрымаецца. А вось аўтобусы, грузавы і спецыяльны габарытны транспарт дзякуючы большай шырыні каляіны могуць праехаць амаль бесперашкодна, прапускаючы «падушку» паміж колаў. Матацыклістам і раварыстам таксама зручна — лёгка аб’язджаюць такую няроўнасць збоку.

У выніку такі від штучнай няроўнасці хоць і ўплывае на зніжэнне хуткасці транспартнага патоку, але робіць гэта больш дакладна. Акрамя таго, як прынята лічыць, менш зношвае падвеску машын, калі тыя запаволіліся да правільнай хуткасці.

У Еўропе «берлінскія падушкі» дагэтуль выкарыстоўваюцца ў многіх краінах, у прыватнасці, іх прымяняюць у жылых кварталах, каля дзіцячых і навучальных устаноў, а таксама на вуліцах з актыўным транзітным трафікам. Дарэчы, там гэта толькі дадатковая мера, бо агульная тэндэнцыя ва многіх гарадах — мяккія метады прытармажэння руху, такія як звужэнне праезнай часткі, прыўзнятыя скрыжаванні і комплекснае пераасэнсаванне вулічнай прасторы.

Каментары2

  • Намасце
    29.09.2025
    Трампу, калі паедзе гуляць у гольф-клуб АРЛ, падушкі спадабаюцца :)
  • Gorliwy Litwin
    30.09.2025
    "прамавугольны трапецападобны" - гэта з суверэннай беларускай геаметрыі?

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць