За апошні месяц у Гродзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі даставілі пяцярых дзяцей, якія выпадкова праглынулі староннія прадметы.

Сярод іх былі манеты, магнітныя шарыкі і металічны шарык ад падшыпніка. Самаму малодшаму пацыенту было тры гады, старэйшаму — 14 гадоў, піша мясцовае выданне «Перспектыва».
Адзін з выпадкаў адбыўся з сямігадовым хлопчыкам з Гродна. Ён праглынуў адразу два магнітныя шарыкі. Паводле слоў загадчыка эндаскапічнага кабінета Дзмітрыя Крывецкага, сур'ёзных наступстваў удалося пазбегнуць дзякуючы таму, што магніты трапілі ў арганізм адначасова і прыцягнуліся адзін да аднаго, застаўшыся ў страўніку. Калі б дзіця праглынула іх у розны час, магніты маглі б прыцягнуцца праз сценкі ўнутраных органаў і пашкодзіць іх.
Яшчэ адна сямігадовая дзяўчынка з Бераставіцкага раёна праглынула магнітны шарык дыяметрам 1,5 сантыметра. Старонні прадмет заставаўся ў яе страўніку цэлы тыдзень і не выйшаў самастойна.
Былі і выпадкі з манетамі. 14‑гадовая дзяўчынка выпадкова праглынула рублёвую манету, якую трымала ў роце. У іншага сямігадовага дзіцяці ў страўніку выявілі адразу дзве манеты. А трохгадовы хлопчык з Астраўца праглынуў металічны шарык ад падшыпніка.
Ва ўсіх пяці выпадках лекарам давялося даставаць староннія прадметы з дапамогай спецыяльнай эндаскапічнай сетачкі.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары