Грамадства

ДАІ папярэджвае аб магчымых падтаплення на дарогах

Сёння на дарогах Беларусі магчымыя падтапленні, а таксама ўзнікненне эфекту аквапланіравання.

Сіноптыкі прагназуюць моцныя дажджы з навальніцамі і шквалісты вецер ў другой палове дня.

У прыватнасці ў Мінску, па інфармацыі сталічнай ДАІ, падчас моцных дажджоў лепш выключыць з свайго маршруту плошчы Багушэвіча, Бангалор і Перамогі, вуліцы Няміга і Старажоўская, пр. газеты «Праўда», а таксама перакрыжаванні пр. Незалежнасці з вул. Талбухіна, з вул. Сурганава, з вул. Каліноўскага; пр. Партызанскі — вул. А.Кашавога; пр. Пераможцаў — вул.Ігнаценкі; пр. Машэрава — вул. Даўмана; пр. Жукава — пр. Дзержынскага; вул. Ціміразева — вул. Арлоўская; вул. Кабушкіна — вул. Крупскай; вул. Кульман — вул. Куйбышава; вул. Даўгабродская — вул. Уральская; вул. Леніна — вул. Ульянаўская; вул. Куйбышава — вул. Багдановіча; вул. Куйбышава — вул. Кульман; МКАД — пр. Незалежнасці; пр. газеты «Звязда» — пр. Любімава; вул. Я.Коласа — пер. Я.Коласа; вул. Чарвякова — вул. Кахоўская; вул. Я.Купалы — вул.Інтэрнацыянальная; вул. Я. Купалы — вул. Куйбышава; вул. Чыгуначная — ул. Уманская; участак на вул. Маякоўскага 154.

У такіх умовах на вялікай хуткасці нярэдка кіроўцы сутыкаюцца з эфектам аквапланіравання, калі колы страчваюць счапленне з дарогай і свабодна слізгаюць па вадзе. Натуральна, машына на час становіцца практычна некіравальнай.

Неабходна таксама праверыць спраўнасць дворнікаў, наяўнасць вадкасці ў амывальніках, так як у дажджлівае надвор’е сустрэчныя аўтамабілі могуць заляпаць бруднай вадой лабавое шкло і «асляпіць» кіроўцу на кароткі час, што часам становіцца прычынай аварыі. Акрамя таго, варта ўключаць блізкае святло фараў і заднія супрацьтуманныя фары. Пры гэтым варта знізіць хуткасць, а моцны лівень лепш наогул перачакаць на збочыне. У такое надвор’е варта памятаць, што летам на дарогах нямала двухколавага транспарту, за рулём якога могуць быць непаўналетнія з невялікім вопытам кіравання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі16

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

На неадэкватнага пасажыра, які так спяшаўся ў Смаленск, што пабіўся з аховай метро, завялі крыміналку10

Ютуб-канал Юрыя Дудзя прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім2

У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА1

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры32

У Мінск прыедзе нідэрландская зорка 2010-х. Вы дакладна чулі яе хіты This Is Love і Policeman8

Карл ІІІ сустракаўся ў Белым доме з прэзідэнтамі ЗША тры разы. Як за 56 гадоў памяняўся Авальны кабінет?3

У Гомелі ў адной з кватэр знайшлі адразу тры трупы1

Лукашэнка зноў загадаў спыніць «шалёнае будаўніцтва жылля» ў Мінску10

Памёр 46‑гадовы дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі16

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць