У Мінску выставілі на продаж будынак 1947 года пабудовы, які раней уваходзіў у склад аэрапорта «Мінск-1». Цяпер гістарычнае збудаванне належыць авіякампаніі «Белавія», піша Times.by.

Трохпавярховы будынак у стылі сталінскага ампіру знаходзіцца па адрасе вуліца Караткевіча, 7, побач з комплексам «Мінск-Свет». Ён мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а яго агульная плошча складае 1283,8 квадратнага метра.
Аб’ект выставілі на электронны аўкцыён, які адбудзецца 30 лістапада. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 26 лістапада ўключна. Новаму ўладальніку давядзецца рэканструяваць будынак, які цяпер знаходзіцца не ў найлепшым стане.
Пачатковы кошт лота — 4,63 мільёна рублёў, або каля 1,54 мільёна даляраў.
Аэрапорт «Мінск-1» пабудавалі ў 1933 годзе. Да адкрыцця ў 1982 годзе аэрапорта «Мінск-2», які цяпер называецца Нацыянальным аэрапортам Мінск, ён заставаўся галоўнай паветранай гаванню сталіцы.
Стары аэравакзал працаваў да 23 снежня 2015 года. Асноўныя будынкі аэрапорта знеслі ў 2019 годзе, а пазней на іх месцы пабудавалі жылыя дамы, якія ўвайшлі ў склад комплексу «Мінск-Свет».
Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць
У Гродне прадаюць буйны ўніверсам. Ужо не першы раз, але цану толькі павышаюць
У гістарычным цэнтры Магілёва за паўмільёна даляраў прадаюць ружовы будынак ваенкамата
На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары