З Масквы. Блог Алеся Чайчыца55

27 ліпеня. Думкі пра беларускае нацыябудаўніцтва

Дваццаць гадоў таму свет убачыў дакумент, чыё гістарычнае значэнне ніяк не меншае, чым значэнне легендарнай Трэцяй устаўной граматы Рады БНР 1918 года.

Напісаў пра ўчорашняе свята для «Новай Эўропы». Віншую ўсіх нас!


Гісторыя перасоўвання афіцыйнага Дня незалежнасці Беларусі з даты на дату добра ілюструе складанасць і страктатасць постсавецкага беларускага нацыябудаўніцтва. Наша краіна — адзіны прыклад у рэгіёне, калі нацыянал-дэмакратычны імпульс захлынуўся ў нэасавецкай інэрцыі і калі квазісавецкая ідэалогія ўзяла рэванш ужо праз тры-чатыры гады пасля набыцця незалежнасці, а камуністычны лад перарадзіўся ў новым увасабленні.

Корні гэтай праблемы глыбей і не палягаюць, а ні ў працэсе асіміляцыі і дэнацыяналізацыі Беларусі ў часы СССР і Расійскай імперыі, і яны глыбей, а ні ў папярэднічаючай ім паланізацыі літоўскай-беларускай эліты. Яна ў тым, што

Літва-Беларусь гістарычна апынулася аточанай моцнымі супернікамі. Краіна выжыла (хай у пашкоджаным і змененым выглядзе) ў якасці асобнага этнічнага і нават палітычнага суб’екта ў той сітуацыі, калі магла і не выжыць, пасля войн, дзе губляла палову і больш свайго насельніцтва.
27 ліпеня 1990 г., дваццаць гадоў таму, прагучаў важны званок па тым, што мы ўсё ж збольшага вытрымалі выпрабаванні апошніх стагоддзяў.

Наступныя падзеі, перасоўванне святаў і змена дзяржаўных моваў і сімвалаў — гэта ўсяго толькі пост-акупацыйнае пахмелле, пост-скрыптум папярэдняй дзвюхсотгадовай гісторыі.

Гэты стан часта расцэньваюць як нейкую гістарычную нявызначанасць і магчымасць варыянтаў будучага шляха беларускага нацыябудаўніцтва. Аднак

нявызначанасць гэтая мае хутчэй толькі павярхоўны і ілюзорны характар. Адзіная існуючая ў прыродзе паслядоўная нацыянальная ідэя для Беларусі — гэта тая, якую, хай і ў наіўна-непадрыхтаванай форме, вызнаваў колішні Беларускі народны фронт.

Але дэрадыкалізаваная, дапоўненая, прафесіяналізаваная (ачышчаная ад дазваляльнай юнацкай наіўнасці нацыяналістычнай гістарыяграфіі 1980-х гадоў) і мадэрнізаваная ў адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснага глабалізаванага света. Ніякі заходнерусізм і пагатоў ніякая эклектычная «здабытая пад кіраўніцтвам А. Лукашэнкі незалежнасць ад нямецка-фашысцкіх акупантаў» не жыццяздольныя ва ўмовах імператываў, дыктаваных каштоўнасцю дзяржаўнага суверэнітэта Беларусі, і таму будуць немінуюча адрынутыя альбо перафарматаваныя ў камплементарныя з бел-чырвона-белай беларускасцю формы.

Для прыземленых нявызначаных прагматыкаў, далёкіх ад кантэкста беларускага нацыянальна-вызваленчага рамантызма, менавіта 27 ліпеня 1990 г. — дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (альбо, альтэрнатыўна, 25 жніўня 1991 г., калі яна набыла канстытуцыйную моц), мусіў бы быць днём незалежнасці. Менавіта ў гэты дзень з’явілася на свет сённяшняя незалежная Рэспубліка Беларусь; гэта канкрэтны стартавы пункт для канкрэтнай сучаснай незалежнай Беларусі.

Рэгабілітацыя гэтага свята ідэальна пасавала б да наступнага лагічнага кроку адбываючайся эвалюцыі афіцыйнай лукашэнкаўскай ідэалогіі ў кірунку прагматычнага расійскамоўнага беларускага незалежніцтва. Аднак

улада дэманструе, што куды ахвотней возьме на ідэалагічнае ўзбраенне вобраз Вялікага княства Літоўскага ці нават БНР, але не Беларусь пачатка 1990-х — ад нібыта жахаў якой нас нібыта выратаваў прыход да ўлады А. Лукашэнкі. Многія цэнтральныя фігуры тых лёсавызначальных падзей дагэтуль жывыя і пераважна знаходзяцца ў апазіцыі
да сучаснага ўрада, будзь гэта Станіслаў Шушкевіч альбо члены легендарнай фракцыі БНФ у Вярхоўным савеце БССР 12-га склікання.

Трэба сказаць, што і нацыянальна-дэмакратычная грамадскасць не надае 27 ліпеня дастатковай увагі, святкуючы дзень незалежнасці 25 сакавіка. Хаця гэта з’яўляецца лагічным з гістарычнага пункту гледжання: як-ніяк менавіта 25 сакавіка Беларусь з’явілася на палітычнай мапе света як самастойнае ўтварэнне (і ўласна ўпершыню яна з’явілася там пад назвай «Беларусь», а не «Літва»). Нашыя суседзі збольшага таксама адзначаюць незалежнасць як незалежнасць ад Расійскай імперыі ў 1918 годзе, а падзеі 1990—1991 гг. трактуюць як аднаўленне гэтае незалежнасці.

27 ліпеня, аднак, свет убачыў дакумент, чыё гістарычнае значэнне ніяк не меншае, чым значэнне легендарнай Трэцяй устаўной граматы Рады БНР 1918 года.
«Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, выяўляючы волю народа Беларускай ССР, усведамляючы адказнасць за лёс беларускай нацыі, (…) урачыста абвяшчае поўны дзяржаўны суверэнітэт Беларускай ССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі»…

Каментары5

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць