Літаратура33

Герман Гесэ. П’яны паэт

О, каб я быў каталіком,
Збавіцель быў бы за мяне распяты;
Маё жыццё — суцэльныя страты.
Сэрца маё — акрываўлены ком.
Смерць адбірае душэўную волю,
Бы чорная здань засяляе жытло
І тушыць паволі ў доме святло,
Свечку за свечкай, няспешна, паволі.
Свечку кахання, агніску сталення,
Полымя творчасці, феі маёй,
Факел жадання і асляплення,
Бачу, як гаснуць, істотай усёй!
А неўзабаве на п’янога ў дым
На мяне аўтамабіль наскочыць.
Багаты булачнік будзе ў ім,
Які за рулём толькі вылупіць вочы.
Пэўна, адкіне і ён капыты,
Гэты каталік святы,
Уласнік катэджа, гарода, завода…
Жонка і дзеці чакаць будуць. Шкода.
Ён бы грошай яшчэ і дзяцей нарабіў,
Каб не гэты паэт п’янюка
Не падскочыў пад колы, падлюка.
Не ўважыла смерць, што ён булачнік быў.
Але за яго Гасподзь на крыжы распяты.
А хто быў п’яны, той сам вінаваты.

Пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

Найбуйнейшая адмена рэйсаў з часоў пандэміі — ваенны канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў хаос у небе1

Растварыць і змыць у каналізацыю: у свеце набірае папулярнасць тэхналогія «воднай крэмацыі» памерлых15

Сырскі: За люты УСУ вызвалілі больш тэрыторыі, чым расіяне захапілі7

Удары Ізраіля і ЗША па Іране прывялі да закрыцця важных нафтагазавых аб’ектаў на Блізкім Усходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць