Музыка55

Ігар Варашкевіч адзначыў юбілей

Лідэру "Крамы споўнілася" 50 гадоў.

Адзін з самых яскравых беларускіх рокераў — Ігар Варашкевіч адзначыў 50-годдзе. Сябры і калегі музыкі намалявалі партрэт юбіляра, вызначылі асноўныя рысы яго характару і выказалі свае пажаданні.

Па словах паплечніка Ігара па гурце «Крама», гітарыста Сержука Трухановіча, стойкасць, чалавечнасць і існаванне моцнага ўнутранага стрыжня — найлепшыя рысы характару Варашкевіча.

Сяржук Трухановіч: «Самая станоўчая якасць Варашкевіча, мне падаецца, што ён стойкі ў плане творчасці і ў плане чалавечнасці. Усім музыкам прыходзіцца нялёгка, тым больш, калі ты займаешся рок-музыкай, і тым больш рок-музыкай на беларускай мове. Ёсць у ім унутраны стрыжань, які дазваляе яму згуртаваць вакол сябе музыкаў-аднадумцаў. За гэта яго людзі і шануюць, і хочуць з ім працаваць, нягледзячы на тое, што не так шмат канцэртаў у „Крамы“».

Паводле Трухановіча, ва ўзросце 50 гадоў музыка можа сабе дазволіць пісаць прыгожыя песні. Менавіта іх ды здароўя зычыць калега юбіляру.

Сусед па раёне, калега-мастак (вядома, што Варашкевіч да таго ж выдатны мастак) і паэт Міхал Анемпадыстаў бачыць найлепшай рысай натуры Варашкевіча рэдкасную цэласнасць і лічыць яго шчаслівым чалавекам.

Міхал Анемпадыстаў: «Ігар Варашкевіч — вельмі паслядоўная і вельмі цэласная натура. Ён спявае музыку, і жыве так, як спявае. У Ігара ўсё ёсць насамрэч. Жадаю, каб ён захоўваў тое, што мае, каб ён цаніў тое, што мае, і памнажаў, па магчымасці. Мне падаецца, Ігар? шчаслівы чалавек, і праўда, каб пачувацца добра і шчасліва, усё ў яго ёсць. У яго ёсць творчасць, у яго ёсць любімая праца, у яго ёсць каханне. Я думаю, ён шчаслівы чалавек».

Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка лічыць, што музыкай шмат не заробіш, але да гэтага музыка павінен імкнуцца. Некалі Ярмоленка ўзяў удзел у запісе знакамітай «крамаўскай» песні «Гомельскі вальс», кліп на якую нарабіў шмат шуму, пасля чаго песня трапіла ў «чорны спіс». Ярмоленка кажа, што кожны мае права мець сваю жыццёвую пазіцыю і лічыць Варашкевіча добрым музыкам.

Анатоль Ярмоленка: «Я ведаю Ігара яшчэ з 70-х. Мне даводзілася з імі сустракацца і нават спяваць песню „Гомельскі вальс“. Я лічу, што „Крама“ — гэта адна з найбольш цікавых нашых рок-каманд.
Што тычыцца непасрэдна Ігара, дык гэта вельмі здольны музыка, які ўдумліва ставіцца да сваёй творчасці. У яго свая жыццёвая пазіцыя, якая некаму можа падабацца, некаму не падабацца, але яна ёсць. У яго выдатны стыль, добры густ, ён сціплы, што, магчыма, яму часам перашкаджае».

Таварыскасць, кантактнасць і вера ў сваю музыку — менавіта гэтыя рысы асобы Варашкевіча адзначае музычны крытык і журналіст Зміцер Падбярэзскі.

Зміцер Падбярэзскі: «Ігар з тых людзей, якія працягваюць традыцыі. Ён, захапіўшыся рок-музыкай, трымаецца класічнага мэйнстрыму — блюз-року, на якім, па сутнасці, уся рок-музыка і трымаецца. Гэта вызначальны варыянт. І тое, што Ігар зберагае веру ў гэтую музыку, і працягвае пісаць, выклікае да яго вялікую павагу. І пры гэтым ён вельмі таварыскі і кантактны чалавек, адораны не толькі ў музыцы. Я шчыра жадаю здароўя, цярпення і веры ў сябе. Буду з нецярпеннем чакаць новы альбом з песнямі Ігара».

Спявачка і сяброўка Варашкевіча — Іна Афанасьева параўноўвае музыку «Крамы» з дыяментам і захапляецца індывідуальнасцю Варашкевіча як музыкі, так і чалавека.

Іна Афанасьева: «Важна, на маю думку, што Ігар застаўся верным сабе, сваім ідэалам, культуры, якую ён любіць. Для артыста самае галоўнае — захаваць сябе, быць цікавым, быць індывідуальнасцю. І як раз у Ігара гэта ўсё вельмі добра спалучаецца. Трэба сказаць, што з таго часу, як утварылася „Крама“ і да сённяшняга дня музыка яго? добры якасны рок, які з цягам часу пераўтварыўся ў гранёны прыгожы дыямент».

І па-жаночы дадае:

Іна Афанасьева: «Для мужчыны самае галоўнае — каб ён самарэалізаваўся. Я хачу пажадаць, каб ён захаваў тое, што мае, каб мог з гэтым досведам працаваць далей, самасцвярджацца ў жыцці. І, вядома, каб побач было сэрца, якое кахае, сям’я, дзеці, якія могуць падтрымаць, і яшчэ, як мужчыну, як чалавеку хачу пажадаць, каб ён заўсёды ганарыўся сваім працягам!»

Знакаміты кліпмэйкер Анатоль Вечар параўноўвае значнасць асобы Варашкевіча з асобай Уладзіміра Мулявіна.

Анатоль Вечар: «Такіх людзей як Ігар Варашкевіч у Беларусі толькі 2–3 чалавекі. Я мог бы параўнаць Ігра Варашкевіча з Мулявіным. Толькі тут іншая музыка. Ігар Варашкевіч гэткага ж шэрагу чалавек. Гэта па-першае. І па-другое, мне вельмі шкада, мне падаецца, што Ігар мог зрабіць значна болей, чым ён зрабіў. Проста так складваліся абставіны і ў яго асабіста, і ў краіне. Толькі таму. А так, я спадзяюся, ён яшчэ любіць. Я жадаю яму паболей класных песень, і на жаль, у нашым узросце, здароўя. Астатняе ўсё будзе».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў5

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія30

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў5

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць