173 асобы падпісаліся за наданне адной з вуліц Зэльвы імя Ларысы Геніюш.
173 асобы падпісаліся за наданне адной з вуліц Зэльвы імя Ларысы Геніюш.100-годдзе выдатнай дзеячкі руху за незалежнасць Беларусі адзначаецца сёлета. «Апошнім часам перайменаванне амаль не практыкуецца», — такі адказ прыйшоў ініцыятарам уганаравання з Галоўнага упраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама, куды яны даслалі подпісы за перайменаванне вуліцы Савецкай на вуліцу Геніюш. Сярод іншых прычын названы брак грошай на перарэгістрацыю і узнікненне цяжкасцяў у працы «Белпошты». Геніюш, сакратарка Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, да скону не прыняла грамадзянства СССР.
Адзін з ініцыятараў перайменавання, зэльвенец Яўген Скрабутан, не складае рук. Ён гатовы сабраць грошы, патрэбныя для перарэгістрацыі.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары