Эканоміка11

Венесуэльскай нафты замала для запаўнення «Адэсы-Бродаў»

Замест агучаных 4 млн т пастаўлена будзе ўсяго каля 1 мільёна, заявіў міністр транспарту Украіны.

Украіна гатовая даць Беларусі магчымасць пастаўляць венесуэльскую нафту трубаправодам Адэса-Броды, але толькі ў выпадку гарантыі, што гэтым маршрутам будзе прапампоўвацца прынамсі 9 мільёнаў тон штогод. Пра гэта заявіў міністр транспарту Украіны Канстанцін Яфіменка.

Толькі на такіх умовах Кіеў гатовы развярнуць кірунак пампавання па трубаправодзе ў бок Беларусі. Пампаваць меншыя аб'ёмы нафты эканамічна немэтазгодна. Цяпер гэтым маршрутам у Адэсу транспартуецца расейская нафта.

Паводле словаў урадоўца, калі Менск такой гарантыі не дасць, то нафта з Венесуэлы і надалей будзе дастаўляцца на Мазырскі НПЗ чыгункай.

9 мільёнаў тон — невыканальны паказчык.

Паводле дамоўленасцяў Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса, Мінск плануе закупіць у Каракаса 4 мільёна тон нафты ў 2010 годзе і 10 мільёнаў тон — у 2011 годзе. Аднак частка нафты мае трапляць на наваполацкі «Нафтан» праз тэрміналы ў Муузе (Эстонія) і Клайпедзе (Літва).

Нават у 2011 годзе прапампоўка 9 млн т праз Адэсу не мае эканамічнага сэнсу. Па-першае, няма патрэбы адмаўляцца цалкам ад таннейшай, хоць і горшай па якасці расейскай нафты. Па-другое, агульная максімальная патрэба Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода складае каля 12 мільёнаў тон. Але сёлета аб'ёмы перапрацоўкі прыкладна на 30% ніжэйшыя. Да таго ж, каля 1,8 млн тон на завод трапляе з беларускіх палескіх радовішчаў.

Тэарэтычна нафта можа пацячы нафтаправодам Адэса-Броды ў 2011-м, але толькі ў выпадку, калі Беларусь цалкам адмовіцца ад закупу расейскай сыравіны або Расея адмовіцца прадаваць нафту Беларусі. І той, і той варыянт нерэальныя.

Пагадненне пра захады ў развіцці супрацы па транспартаванні нафты праз Украіну ў Беларусь было падпісанае 12 ліпеня гэтага года віцэ-прэм'ерамі дзвюх краінаў. Яно дало падставы меркаваць, што ад 2011-га можа пачацца выкарыстанне нафтаправоду Адэса-Броды для пампавання гэтых аб'ёмаў.

Вынікае, што выкарыстанне «Адэсы-Бродаў» у аверсным рэжыме стане магчымым, толькі калі з'явіцца працяг нафтаправоду ў Польшчу і вольная нафта з каспійскага басейну для яго напаўнення.

Канкрэтных прапановаў ад нафтавых кампаній наконт гэтага пакуль не было.

Першы танкер з Венесуэлы прыбыў у Адэсу 25 красавіка, другі — 19 чэрвеня, трэці — 29 чэрвеня, чацвёрты — 19 ліпеня.

Міністр транспарту Украіны адзначыў, што задэклараваных Беларуссю аб'ёмаў паставак венесуэльскай нафты дасягнута не будзе. Замест агучаных 4 млн т, мяркуе ён, пастаўлена будзе ўсяго каля 1 млн.
У порт прыходзіць прыкладна два танкеры ў месяц, г.зн. каля 160 тыс. т за месяц. У сувязі з гэтым міністр адзначыў, што Украіна не будзе надаваць зніжак за транспартаванне — маўляў, аб'ёмы недастатковыя. Міністр мяркуе, што балтыйскія парты канкурэнцыі ўкраінскаму маршруту ўсё адно не складуць.

Нягледзячы на мінімальныя аб'ёмы паставак, варта адзначыць, што пастаўкі нафты з Венесуэлы ўпершыню дыверсіфікавалі крыніцы энерганосьбітаў для Беларусі. Да апошняга часу Беларусь заставалася краінай, якая татальна залежыць ад паставак вуглевадародаў з Расіі. Паводле стандартаў ЕС, краіна не павінна атрымліваць ад аднаго пастаўшчыка больш за траціну аб’ёму спажываных энэрганосьбітаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў36

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў36

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць