Алег Воўчак: Мне прапаноўвалі матэрыялы справаў Байковай за 50 тысяч даляраў
Няўжо ў МУС ці КДБ з’явіліся новыя праціўнікі Лукашэнкі?
З’яўленне ў «Хросным бацьку» кадраў допытаў, што праводзіла следчая Святлана Байкова, скандальныя. Па ідэі, гэтае відэа павінна знаходзіцца ў сакрэтных матэрыялах крымінальнай справы. Тым не менш, яно стала даступным для гледачоў НТВ. Адкуль гэтае відэа змагло з’явіцца ў тэлевізійнікаў? Няўжо ў МУС ці КДБ з’явіліся новыя праціўнікі Лукашэнкі? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да былога следчага Алега Воўчака.
«Дастаткова шмат людзей займалася справамі пра кантрабанду на мяжы. Па маіх звестках, матэрыялы справы ёсць як мінімум у пяці супрацоўнікаў следчых органаў.
Калі справа толькі пачыналася, то мне прапаноўвалі набыць усе матэрыялы аб карупцыі, якія расследавала Байкова. Паставілі за гэта цану 50 тысяч даляраў.У мяне такіх грошай, натуральна, не было.
Ведаеце, усе гучныя справы ёсць у некалькіх копіях. Тое самае па справах зніклых палітыкаў. Следчыя, як і аператыўнікі, перастрахоўваюцца. Як я зразумеў падчас здымак „Хроснага бацькі“, гэта не апошнія матэрыялы, якімі валодае НТВ. Такія матэрыялы ёсць шмат у каго ў службовым карыстанні, таму дакапацца, ад каго яны трапілі да расіян, будзе цяжка».
Каментары