Грамадства11

Купанне забаронена амаль у 50 месцах масавага адпачынку

Як паведамляе афіцыйны сайт Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, асноўная прычына забароны — неадпаведнасць адабраных проб вады нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.

У Брэсцкай вобласці закрытыя зона адпачынку на возеры Катэра Камянецкага раёна; пляж ракі Лясная ў Камянцы; вадаём аздараўленчага лагера "Чайка" і зона адпачынку ракі Шчара ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна; зона адпачынку ракі Ведзьма ў горадзе Ляхавічы; зона адпачынку сажалкі Палонка Баранавіцкага раёна. Купанне забаронена таксама на гарадскім пляжы Кобрына на рацэ Мухавец; на азёрах у вёсках Ляскавічы і Матыль Іванаўскага раёна, на вадасховішчы Гаць, вадаёме Паўлінава Баранавіцкага раёна.

У Віцебскай вобласці закрыты пляж возера Будачы санаторыя "Баравое" Докшыцкага раёна; зоны адпачынку на азёрах Янава, Шчаты, Гомель, Суя Полацкага раёна і на возеры ў горадзе Докшыцы. Забаронена купацца таксама ў зонах адпачынку азёр Лугавое і Белае Гарадоцкага раёна; зоне адпачынку вадасховішча крухмальнага завода Талачына і зоне адпачынку вадасховішча ПМС (ПМК-40) Талачынскага раёна.

У Гомельскай вобласці з-за адсутнасці адпаведнага абуладкавання пляжа закрыты зоны адпачынку вадаёмаў населеных пунктаў Камунар, Дуравічы, Крыўск, Кашалёва, Чырвоны Сцяг, Патапаўка Буда-Кашалёўскага раёна. Забаронена купацца таксама ў зонах адпачынку на возеры Камарына Рагачова, на рацэ Дняпро ў 2-м мікрараёне Рагачова і ў раёне ратавальнай станцыі Рагачоўскага раёна. У сувязі з работамі па ачыстцы і паглыбленні ракі Іпуць закрыты пляжы "Камяга", "Гарадскі" Добруша, а таксама набярэжная ракі Добруша. Забарона на купанне таксама вынесены для зоны адпачынку "Кар'ер Вірскі" і гарадскога пляжа Жлобіна.

У Гродзенскай вобласці закрыты зоны адпачынку на возеры ў вёсцы Гурнафель Шчучынскага раёна; на рацэ Нёман, урочышчы Ласосна Гродзенскага раёна і на цэнтральным пляжы; на возеры Юбілейнае Гродзенскага раёна і возеры Іўе Іўеўскага раёна.

У Магілёўскай вобласці забаронена купацца ў зонах адпачынку гарадскіх пляжаў на рацэ Дняпро ў Магілёве і Шклове, на Чорном возеры Крычаўскага раёна; на возеры вёскі Путнікі Шклоўскага раёна, а таксама зоне адпачынку цэнтральнага гарадскога пляжа № 1 Бабруйска.

У Мінскай вобласці закрыты пляж "Паўднёвы" на Заслаўскім вадасховішчы ля санаторыя "Юнацтва" Мінскага раёна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар10

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

Адэкалон «Саша» лепшы за Dior Sauvage? Беларусы ўсляпую ацанілі водары5

Маладая кіеўская пара, што загінула падчас расійскага авіяўдару, рыхтавалася да вяселля1

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў налёт на Маскоўскі рэгіён11

У гамяльчанкі ў кватэры 11 гадаванцаў, а па новым законе можна толькі двух. Куды падзець астатніх?5

Прыгожа, але небяспечна: доктар патлумачыла шкоду вузкага адзення і кампрэсійнай бялізны2

Пачобут расказаў, калі вернецца ў Беларусь13

«Вярніце мне маю родную мову»: у Брэсце абурыліся рускамоўнымі табло ў тралейбусах18

Адзінокі дом у рапсавым полі пад Гроднам стаў зоркай сацсетак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар10

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць