Грамадства1414

Журналіст Падаляк абвяргае сувязі з КДБ

«Запраста мог трапіць на любы узровень доступу да інфармацыі».

«Запраста мог трапіць на любы узровень доступу да інфармацыі».

31 жніўня на сайце газеты «Свободные новости плюс» з’явілася цынічнае інтэрв’ю Міхаіла Падаляка. Дэпартаваны з Беларусі журналіст, які жыве ў Кіеве, прызнаваўся ў сувязях з КДБ і расійскімі спецслужбамі і з задавальненнем казаў пра сваю сённяшнюю дзейнасць — чорны піяр. «Калі я жыў у Беларусі, я шчыльна кантактаваў з беларускім КДБ», — заяўляў ён.

Цягам дня інтэрв’ю працытавалі навінныя інтэрнэт-сайты і НН. Увечары Падаляк заявіў, што не гутарыў з карэспандэнтам «СН-плюс». Адмовілі гэта і рэдактар газеты Васіль Зданюк, і палітычны аналітык Валер Карбалевіч, чыім імем падпісаная гутарка. Паводле словаў В.Зданюка, матэрыял з’явіўся пасля таго, як сайт газеты быў узламаны. Пасля sn-plus.com не працаваў.

У разлеглым абвяржэнні, якое змясціў сайт «Народнай волі», Падаляк не адмаўляе, што кантактаваў са спецслужбамі: «Запраста мог трапіць на любы узровень доступу да інфармацыі». Не адмаўляе, што атрымлівае задавальненне ад «кампраметуючай журналістыкі»: «Канструяванне інфармацыі — бізнэс. Добры бізнэс».

Дык нашто было падрабляць цэлае інтэрв’ю? Падаляк звязвае гэта са сваёй дзейнасцю. Паводле словаў Падаляка, да яго ў Кіеў час ад часу прыязджаюць высокапастаўленыя спецслужбісты і прапануюць «сысці з тэмы». У абвяржэнні называюцца імёны намесніка старшыні КДБ Беларусі Леаніда Дзядкова і начальніка ГУ контрвыведкі КДБ Сяргея Шугаева. «Вы так і не зразумелі, з кім з «генералаў» (як вы іх называеце) можна дамовіцца, каб я «сышоў з тэмы»? А вы ж доўга шукалі мае «сур’ёзныя кантакты» ў Маскве, але хто ж вам намалюе рэальную карціну?» — рытарычна выгукае ў іх бок Падаляк. Ці гэта праўда, ці «канструяванне інфармацыі» — няма як праверыць. Застаецца і пытанне qui prodest. Адзіны пакуль дасягнуты эфект — прыцягненне ўвагі да асобы Падаляка.

У Беларусі з Падаляком у розны час супрацоўнічалі «Белгазета», «Навіны», пасля — газеты Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Артыкул Падаляка з паклёпам на лідэра Руху за Свабоду Аляксандра Мілінкевіча апублікавала на першай паласе «Народная воля».

Падаляк засвяціўся ў трэцім фільме «Хросны бацька» тэлеканала НТВ як крытык Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын2

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты5

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень9

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць