Эканоміка22

Польшча вырашыла адабраць у «Газпрома» газаправод Ямал-Еўропа

Улады Польшчы маюць намер адхіліць «Газпром» ад кіравання ягоным газаправодам, які праходзіць праз тэрыторыю краіны.
Газета «Коммерсант» піша, што Варшава прапануе перадаць мясцовы ўчастак газаправода Ямал-Еўропа пад кантроль дзяржаўнай Gaz-System. «Газпром» з уласнасцю расставацца не жадае, але гатовы прыняць паслугі Gaz-System як тэхнічнага аператара.

Еўракамісія патрабуе ад Польшчы прывядзення ўмоваў эксплуатацыі мясцовага ўчастка расійскага газаправода Ямал-Еўропа ў адпаведнасць з Трэцім энергапакетам ЕС, скіраваным на развіццё канкурэнцыі на энергетычных рынках Еўрасаюза. Паводле гэтага дакумента, газаправоды ў ЕС, як і іншая падобная інфраструктура, павінныя кіравацца незалежным органам і быць даступнымі трэцім бакам.

«Коммерсант» сцвярджае, што ў Польшчы ўжо ёсць план па вывядзенні газаправода з-пад кантролю «Газпрома».
У канцы ліпеня Gaz-System перадала ў польскі рэгулятар Urzad Regulacji Energetyki (URE) свой праект аператарскага пагаднення з Europolgaz. Гэтая кампанія валодае 684 кіламетрамі газаправода Ямал-Еўропа (магутнасцю 33 мільярды кубаметраў у год) і пяццю кампрэсарнымі станцыямі. «Газпрому» і польскай PGNiG належыць па 48 адсоткаў Europolgaz. Яшчэ 4 адсоткі кантралюе кампанія Gas-Trading.

Па дадзеных газеты, Gaz-System плануе сама заключаць дамовы з пастаўшчыкамі газу па газаправодзе Ямал-Еўропа і забяспечыць роўны доступ трэціх асоб да яго, а таксама ўсталёўваць транзітную стаўку на прапампоўку газу па тэрыторыі Польшчы.

У Europolgaz заявілі, што гатовыя даць URE свой варыянт пагаднення. Гэта адбудзецца на наступным тыдні, пасля перамоваў з кіраўніком «Газпром-экспарту» Аляксандрам Мядзведзевым. Расійскі бок гатовы заключыць з палякамі аператарскае пагадненне па тэхнічным забяспечанні газаправода.

У выпадку, калі Europolgaz і Gaz-System не ўдасца дамовіцца, то вырашэннем пытання зоймецца сам польскі рэгулятар. У гэтым выпадку кіраванне газаправодам Ямал-Еўропа пяройдзе да Gaz-System на працягу шасці месяцаў на умовах, якія ўсталюе URE.

Дзейнае міжурадавае пагадненне па газе з Польшчай, а таксама расійскі варыянт новай дамовы дазваляюць захаваць манаполію на транзіт газу за «Газпромам» і PGNiG да 2045 года. Да нядаўняга часу польскі бок быў згодны з гэтым, але Еўракамісія ўмяшалася ў перамовы і запатрабавала перапісаць дакумент.

Польшчы патрабуецца 14 мільярдаў кубаметраў газу штогод, дзве траціны гэтай колькасці яна атрымлівае з Расіі.
Варшава дамовілася з Масквой аб пастаўках 10 мільярдаў кубаметраў газу ў год да 2037, але падпісанне канчатковага пагаднення затрымліваецца. Увесну прадстаўнік Міністэрства эканомікі Польшчы папярэдзіў, што Варшава можа застацца без расійскага газу ў кастрычніку, калі не падпіша дамову ў найбліжэйшыя месяцы.

Варта адзначыць, што ўрад Літвы ў ліпені разгледзеў законапраект аб раздзяленні нацыянальнага газавага канцэрна Lietuvos dujos (на 37 адсоткаў належыць «Газпрому») на два прадпрыемствы (транспартную і гандлёвую кампаніі) не пазней за сакавік 2012. Аналагічнае рашэнне ў дачыненні да газавай кампаніі Eesti Gaas, які на 47 адсоткаў належыць «Газпрому» і «Ітэры», рыхтуе Эстонія.

У адказ на дзеянні Вільні «Газпром», адзіны пастаўшчык газу ў Літву, прыгразіў Вільні судом у тым выпадку, калі ўлады краіны будуць без кансультацый з канцэрнам рэфармаваць газатранспартную сістэму.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

«Кожнаму не дагодзіш». Улады пакрыўдзіліся на параўнанне з надмагіллем знака да Года беларускай жанчыны12

Знайшлі статуэтку «Оскара» Паўла Таланкіна, што згубілася падчас пералёту з Нью-Ёрка ў Франкфурт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць