Спорт22

Перамога над французамі падняла Беларусь на рэкорднае 55-е месца ў рэйтынгу FIFA

Гэта абсалютны рэкорд, ранейшы максімум - 57-е месца ў чэрвені-верасні 2008 года.

У свежым рэйтынгу FIFA зборная Беларусі ўзнялася на 55-е месца. Наша каманда скочыла адразу на 23 пазіцыі наверх. Такі пад'ём дасягнуты дзякуючы перамозе над Францыяй (1-0) і нічыі з Румыніяй (0-0).

Тым самым Беларусь забралася на самае высокае месца ў сваёй гісторыі.

Ранейшы рэкорд быў зафіксаваны ў чэрвені-верасні 2008 года. Тады каманда дабралася да 57-а месца.

На першых пазіцыях у рэйтынгу Іспанія, Галандыя, Германія, Бразілія і Аргентына. Супернікі нашай зборнай у адборачным цыклы да чэмпіяната Еўропы на наступных пазіцыях: Францыя (27-е), Румынія (46-е), Боснія і Герцагавіна (59-е), Албанія (67-е) і Люксембург (130-е).

Сярод суседзяў вышэй за нас Расія, Украіна і Літва.
Першыя дзве знаходзяцца на 25-м і 26-м месцах адпаведна, а Літва на 42-м. Польшча і Латвія на 66-ым і 68-м месцах.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Міс Фінляндыя» страціла тытул пасля рэзананснага здымка8

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

Рутэ: Мы наступная цэль Расіі, і мы павінны быць гатовыя да вайны маштабаў той, якую перажылі нашы бабулі і дзядулі8

Польскі генерал: Калі толькі Расія нападзе на НАТА, на 300 кіламетраў у глыбіню яе будзе выпаленая зямля39

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя4

Ліянэлю Мэсі ў Індыі заўтра адкрыюць статую

Шасцікласнік здзейсніў суіцыд у Гомелі9

У суботу пахаладае. Будзе да мінус 11°С1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць