Улада4141

Мілінкевіч сыходзіць, але не развітваецца

Лідар руху «За Свабоду» не будзе балатавацца ў прэзідэнты. Пры гэтым ён заявіў пра падтрымку блоку трох праеўрапейскіх кандыдатаў.

Лідар руху «За Свабоду» не будзе балатавацца ў прэзідэнты. Пры гэтым ён заявіў пра падтрымку блоку трох праеўрапейскіх кандыдатаў.

Аляксандр Мілінкевіч адмовіўся ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі 17 верасня.

Прычынаў адмовы ён назваў дзве.

Адной з галоўных умоў удзелу Мілінкевіча ў выбарах было патрабаванне зменаў у выбарчае заканадаўства. Зменаў, якія б зрабілі працэс выбараў і падлік галасоў празрыстым, у тым ліку забяспечылі б удзел у падліку галасоў незалежных назіральнікаў. Ад імя руху «За Свабоду» ў АБСЕ, БДІПЧ, Еўрапарламент, Еўракамісію, Раду Еўропы, амбасадарам Еўрасаюза і СНД у Мінску былі накіраваныя лісты з просьбай зрабіць выкананне гэтага патрабавання галоўнай умовай прызнаннем прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. у Беларусі. Аднак, 14 верасня 2010 г. старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што ніякіх зменаў у заканадаўства ўносіцца падчас кампаніі не будзе.

«Не хачу ўдзельнічаць у спектаклі, дзе адзін рэжысёр і сцэнарыст, не хачу быць статыстам», — падкрэсліў Мілінкевіч. Ён не выключае, што сёння ўсё ідзе да чарговага прызначэння Лукашэнкі на пасаду кіраўніка краіны.

Другая прычына ягонай адмовы заключаецца ў адсутнасці адзінства ў апазіцыі.

На яго думку, сітуацыя ў 2006 г. і сёлета моцна адрозніваюцца. Тады Лукашэнка меў моцную падтрымку ўнутры краіны, не ваяваў з Расіяй і быў ізаляваны ад Захаду. Мы тады таксама былі мацнейшыя, кажа Мілінкевіч. У 2006 г. апазіцыя здолела аб’яднацца, цяпер гэтага няма. Мілінкевіч падкрэсліў, што ў мінулую кампанію апазіцыя ўяўляла сабой маральную альтэрнатыву рэжыму, цяпер жа яна павінна быць альтэрнатывай прабеларускай.

«Вельмі важна засведчыць, што ёсць такія сілы, якія стаяць на нацыянальных, беларускіх пазіцыях».

Аляксандр Мілінкевіч не спыніць палітычнай і грамадскай дзейнасці. У гэтай выбарчай кампаніі ён будзе падтрымліваць блок трох праеўрапейскіх кандыдатаў — Алеся Міхалевіча, Рыгора Кастусёва і Юрыя Глушакова. Лідар руху «За Свабоду» будзе ўдзельнічаць у зборы подпісаў, пікетах і сустрэчах з выбаршчыкамі.

Мілінкевіч выказаў упэўненасць, што сваім удзелам у кампаніі ён ужо цяпер можа паўплываць на сітуацыю ў бліжэйшай будучыні, а калі дакладней, то на хуткіх ужо парламенцкіх выбарах.

Адказваючы на пытанне, ці будзе сёлета Плошча, ён заявіў, што ўсё вырашыцца ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі. Плошча, на яго думку, гэта адзін са спосабаў адстойвання сваіх правоў. Галоўнае, каб яе сцэнар пісаўся ў Беларусі, каб ён прадугледжваў выключна мірныя дзеянні.

Кандыдат ад БНФ Рыгор Кастусёў падкрэсліў, што ягоная партыя ідзе на выбары ўсур’ёз. Нашы дзеянні, заявіў ён, будуць карэктавацца ў залежнасці ад сітуацыі ў часе выбараў.

Алесь Міхалевіч заявіў, што ўдзельнікі праеўрапейскага блоку будуць дзейнічаць у рамках адзінага палітычнага сцэнару.

Алег Новікаў паведаміў, што кандыдат ад «зялёных» Глушакоў, які цяпер у Расіі ўдзельнічае ў акцыі ў абарону Хімкінскага лесу, працягвае сваю кампанію. Пры гэтым Новікаў прызнаў, што «зялёныя» не маюць належнага досведу ўдзелу ў падобных кампаніях, таму разлічваюць на падтрымку ў рамках кааліцыі. Скарыстаўшыся нагодай, старшыня «Зялёных» нагадаў пра эколага Уладзіміра Валодзіна, які дагэтуль знаходзіцца за кратамі СІЗА.

Прадстаўнікі блоку і Мілінкевіч публічна падпісалі пагадненне Грамадзянская акцыя «Беларускі выбар».

Свае подпісы пад пагадненнем акрамя лідара руху «За Свабоду» паставілі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, Старшыня Беларускай партыі «Зялёныя» Алег Новікаў і старшыня Саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч. Паўнамоцтвы прадстаўляць блок атрымаў Мілінкевіч.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць15

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў. Больш проста не было 8

Фестываль «Тбілісоба» пасля сямігадовага перапынку вяртаецца ў Мінск1

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць15

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць