Здарэнні22

18 гадоў турмы за забойства, здзейсненае другі раз

Жыхар Калінкавічаў, які ўчыніў наўмыснае забойства, адседзеўшы ў турме за аналагічнае злачынства, прыгавораны Гомельскім абласным судом да 18 гадоў пазбаўлення волі, паведамілі ў абласной пракуратуры.

Прыгавор не быў абскарджаны і набыў законную моц.

Згодна з матэрыяламі справы, 36-гадовы рабочы Калінкавіцкага лясгаса ў лютым 2010 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, падчас сваркі, якая ўзнікла пасля распівання спіртных напояў з 35-гадовым калегам,

нанёс яму 36 удараў нажом у вобласць галавы, шыі, грудной клеткі і жывата.

Ад атрыманых раненняў мужчына памёр на месцы.

У судзе было ўстаноўлена, што прычынай забойства з’явілася злоўжыванне спіртнымі напоямі ў дзень учынення злачынства як асуджаным, так і яго ахвярай. Пасля завяршэння працоўнага дня яны з іншымі работнікамі прадпрыемства распілі шэсць пляшак гарэлкі, а затым прадоўжылі распіванне спіртнога па месцы жыхарства асуджанага.

Паводле заключэння судова-псіхіятрычнай экспертызы, забойца пакутуе на псіхічнае расстройства ў форме лёгкай разумовай адсталасці, і яму наогул проціпаказана ўжыванне спіртнога. Ён жыў адзін, замкнута, не мае сяброў, нічым не захапляецца.

Быў асуджаны ў 2005 годзе таксама за забойства. Тады суд прыгаварыў яго да васьмі гадоў пазбаўлення волі, але забойца быў вызвалены ўмоўна-датэрмінова.

Пракуратура зрабіла вывад, што адміністрацыяй Калінкавіцкага лясгаса і крымінальна-выканаўчай інспекцыяй Калінкавіцкага РАУС, а таксама ўчастковым інспектарам не праводзілася неабходная прафілактычная праца, што і паспрыяла ўчыненню асуджаным рэцыдыўнага забойства.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы атрымліваюць паведамленні аб праверцы банкаўскай карткі. Яны сапраўдныя?3

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі4

З абсерваторыі Мінскага планетарыя знялі купал3

«Пытанне выжывання»: прэзідэнт, які абвясціў вайну аблысенню2

Буданаў лічыць, што Расія рыхтуецца да акупацыі краін Балтыі ў найбліжэйшыя гады24

СБУ прыцэльна ўдарыла па аэрадроме Бельбек у Крыме4

Ідзе пахаладанне: прагноз надвор'я на перадкалядныя дні1

Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні8

З лідарам неанацысцкай брыгады развітаюцца ў галоўным храме РПЦ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Алексіевіч: Адно з самых моцных уражанняў у жыцці — калі я апынулася ў натоўпе ў 2020 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць