Літаратура11

Остэн, Прус, Ўайлд, Жадан у новым «ПрайдзіСвеце»

Выданне, якое пакуль што не мае папяровай версіі, часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет», выдаў 5-6 нумар, які цалкам прысвечаны жанчыне і мае назву «Выкраданне Еўропы». Гэта погляд на жанчыну збоку — версія Быка, гэта значыць мужчыны: паэзія Шарля Бадлера і Сяргія Жадана, апавяданне «Сфінкс без загадкі» Оскара Ўайлда, урывак з «Жаночага рамана» Міхала Вівэга.

Можна будзе таксама азнаёміцца і з версіяй самой Еўропы. У «еўрапейскай» частцы нумара змешчаны погляд жанчыны на саму сябе: урывак са знакамітага рамана «Пыха і перадузятасць» Джэйн Остэн, паэзія нобелеўскай лаўрэаткі Віславы Шымборскай, урывак з п’есы «Каменны анёл» Марыны Цвятаевай, апавяданне «Партрэт маці» першай нобелеўскай лаўрэаткі-жанчыны Сельмы Лагерлёф.

Акрамя ўласна літаратурных твораў, у нумары змешчаныя літаратуразнаўчыя артыкулы, адзін з якіх даследуе «ружовы раман» — жанр масавай літаратуры, скіраваны пераважна на жанчын. А таксама ў «Выкраданні Еўропы» — інтэрв’ю з Верай Бурлак, уладальніцай прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» у намінацыі «Проза» за 2009 год, Настай Лабадой, перакладчыцай Тувэ Янсан, а таксама паэткай і перакладчыцай, якая цяпер жыве ў ЗША, Вальжынай Морт.

Наступны нумар часопіса выйдзе ўзімку і будзе прысвечаны літаратуры Афрыкі і Афрыцы ў літаратуры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?33

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які пратараніў каменны плот у Нясвіжы, перад тым скраў машыну ў Клецку

У Беларусі перастануць трансляваць Discovery і Eurosport3

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?33

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць