Эканоміка

Да 2014 г. плануецца ліквідаваць перакрыжаванае субсідаванне ў цэнах на газ і тарыфах на электраэнергію

Праект дзяржпраграмы па развіцці энергасістэмы на 2011–2015 гады прадугледжвае паэтапную ліквідацыю перакрыжаванага субсідавання ў цэнах на газ і тарыфах на электраэнергію да 2014 года. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц, прадстаўляючы 5 кастрычніка дакумент прэзідыуму Савета міністраў.

У прыватнасці, да 2012 года прадугледжваецца адмена льготных цэн на газ і тарыфаў на электраэнергію для асобных юрасоб і прадпрымальнікаў. Поўная ліквідацыя перакрыжаванага субсідавання ў цэнах на газ плануецца да 2013 года, а ў тарыфах на цеплавую і электрычную энергію — да 2014 года.

Як паведаміў міністр, на рэалізацыю дзяржпраграмы неабходна накіраваць прыблізна 7,5 млрд. долараў. З іх непасрэдна на развіццё энергасістэмы — 5,92 млрд. долараў, астатняя частка патрэбна для пагашэння крэдытных рэсурсаў.

Апрача гэтых сродкаў у якасці крыніцы фінансавання дзяржпраграмы плануецца выкарыстаць уласныя сродкі арганізацый, прамыя інвестыцыі і бюджэтныя грошы.

У прыватнасці, паводле слоў Азярца, прыкладна 3,9 млрд. долараў мяркуецца выдзеліць на будаўніцтва і рэканструкцыю генеравальных крыніцаў. Гэта прадугледжваецца ажыццявіць за кошт крэдытаў Кітая і еўрапейскіх краін.

Што тычыцца бюджэтных сродкаў, то яны будуць накіраваны на сацыяльныя аб`екты, у прыватнасці на будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры.

Рэалізацыя праграмы дазволіць больш чым удвая павялічыць тэмпы абнаўлення энергетычнай інфраструктуры. На працягу 2011–2015 гадоў плануецца ўвесці больш як 3 тысячы мегават эфектыўных электрычных магутнасцяў за кошт укаранення сучасных парагазавых блокаў, мадэрнізаваць існае абсталяванне на ЦЭЦ, вывесці з эксплуатацыі звыш 200 тысяч мегават маральна састарэлага абсталявання.

Гэта, паводле слоў міністра энергетыкі, дазволіць знізіць удзельны расход паліва на вытворчасць электраэнергіі на 10% да 2015 года, замясціць прыкладна 2 млрд. кубаметраў газу, знізіць валютную нагрузку да 500 млн. долараў.

Праект праграмы прадугледжвае таксама развіццё цеплавых сетак і іх рэканструкцыю. Штогод плануецца мяняць 140–160 км цеплавых сетак, што дазволіць знізіць страты энергіі да 8%.

Праграма таксама прадугледжвае ўдасканальванне кіравання энергасістэмай. У гэтых мэтах у 2011–2015 гадах плануецца стварэнне РУП «Высакавольтныя электрычныя сеткі», РУП «Белгенерацыя» і аптовага рынку электрычнай энергіі.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць