Каханне і сэкс22

Затрымана сутэнёрка, якая кантралявала прастытутак ля плошчы Перамогі

Міліцыянеры гавораць як мінімум аб дзесяці прастытутках, якіх «страхавала» затрыманая, аднак, хутчэй за ўсё, іх было больш.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Цэнтральнага РУУС распачата справа на падставе ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне прастытуцыі ці стварэнне ўмоў для прастытуцыі) у дачыненні да 43-гадовай мінчанкі. Аператыўнікі лічаць, што гэтая жанчына кантралявала працу прастытутак, якія прапануюць свае паслугі ў раёне плошчы Перамогі.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, затрыманую міліцыянеры ведаюць. У пачатку 2000-х гэтая жанчына прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства. Пасля вяртання з месцаў пазбаўлення волі яна вырашыла наладзіць стары бізнес, улічваючы памылкі мінулага. Аператыўнікі адзначаюць, што сваю дзейнасць сутэнёрша імкнулася весці максімальна заканспіраванымі спосабамі, якія выключаюць магчымасць не толькі затрымання з доказамі злачынства, але і збору доказнай базы ўчынення злачынстваў.

Дзейнічаючы праз правераных трэціх асоб, падазроная паступова, карыстаючыся сваім аўтарытэтам сярод прастытутак, а таксама бравіруючы вопытам знаходжання ў месцах пазбаўлення волі і знаёмствам з крымінальнымі элементамі, здолела пераканаць некаторых прастытутак у тым, што ім неабходна пэўная арганізацыйная падтрымка, у тым ліку і па пытаннях бяспекі. Тых, хто спрабаваў ухіліцца ад «дапамогі», «угаворвала» пагрозамі, запалохвала, пры гэтым упор рабіўся на недапушчальнасць звароту ў органы ўнутраных спраў.

Міліцыянеры гавораць як мінімум аб дзесяці прастытутках, якіх «страхавала» затрыманая, аднак, хутчэй за ўсё, іх было больш.

Пакуль затрыманая абвінавачваецца ў карыслівым выкарыстанні прастытуцыі, але не выключаецца, што ёй выставяць абвінавачанне і ў арганізацыі прытонаў для аказання сексуальных паслуг.

Каментары2

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць