Грамадства1111

На суд над Башурам прыйшлі каля 30 чалавек

Яму пагражае да пяці гадоў абмежавання волі.

Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінска пачынаецца суд над актывістам кампаніі «Гавары праўду» Міхасём Башурам. Яго падазраюць у падробцы дакументаў (завышэнне заробку ў даведцы, каб атрымаць крэдыт банку).

Башуру пагражае да 5 гадоў абмежавання волі.

Міхась Башура знаходзіцца пад арыштам 8 жніўня.

На суд прыйшлі каля 30 чалавек, у тым ліку лідар кампаніі «Гавары праўду!», патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў, кіраўнік штаба Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік выдавецтва «Галіяфы» Зміцер Вішнеў.

Прывезлі Башуру. Слуханні перанеслі на 2-гі паверх, там зала сярэдняй умяшчальнасці.

15:40

Прайшоў допыт Башуры. Ён зазначыў, што ў падробцы даведкі для атрымання льготнага крэдыту не было злога ўмыслу, і ён памылкова завысіў сабе заробак (маўляў, чым быў меншы заробак, тым лягчэй было атрымаць крэдыт). Башура сам сабе рабіў даведку, бо бухгатарка знаходзілася ў адпачынку.

Суддзя К.І.Палулех па хадайніцтве пракурора забараніў у зале суда фота і відэаздымку.

Каментары11

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала22

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі32

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

У Мінску пачалі будаваць першы аб'ект трэцяй кальцавой дарогі

На гродзенскіх пляжах з'явілася незвычайная тэхніка. Яна будзе працаваць усё лета2

Спецыялісты патлумачылі, чаму ў Мінску дагэтуль не распусціліся ясені2

Беларусь — найбуйнейшы імпарцёр расійскага віна6

У Магілёве настаўніцу будуць судзіць за здарэнне на ўроку1

У МНС расказалі, што натварыла непагадзь па ўсёй Беларусі3

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала22

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць