З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1515

«Прэзыдэнцкія часы сканчаюцца», кажа Лукашэнка

«Президентские времена заканчиваются. Где-то надо будет жить, особенно детям. Если придет какой-то президент и скажет: „Не давать ему квартиру. Он не заслужил“, я просить не буду. Думаю, что так не случится, но вдруг… Думаю, мне помогут. Не то чтобы друзья, но люди, которые меня уважают. Я думаю, они меня не бросят. Мне просто помогут. За 15 лет можно найти людей, которые к тебе хорошо относятся. Таких людей немного, но их и немало».

Бліскучае, найяскравае інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам апублікаваў «Литовский курьер», віленская расейскамоўная газэта (вытрымкі з інтэрвію ў беларускім перакладзе глядзіце тут). У гэтым інтэрвію — ўвесь Лукашэнка, уся гэта супярэчлівая, трагічная, кранальная і змрочная фігура. Кожны пабачыць у ім тое, што ведае і так: ці то моцнага, шчырага і самаадданага гаспадара, ці то чалавека, які ў сваёй плыні сьвядомасьці раптоўна пераскоквае з думкі на думку бяз боязі супярэчыць сабе самому («Александр Григорьевич, вот меня мучает любопытство. Вы только что сами себя назвали Батькой…» «- Это не я назвал и не надо мне приписывать»).

Пасярод гэтага — самотны і сумны чалавек, які зарана дасягнуў усяго, і які з інтэрвію ў інтэрвію моліць аб дапамозе і аб свабодзе з гэтай залатой клеткі, у якой апынуўся, ад цяжару, закладнікам якога ён сябе зрабіў і дзе яго атачэньне — адначасова і лёкаі, і канвой.

Я казаў раней і кажу цяпер: пра гэтага чалавека празь дзесяцігодзьдзі будуць здымаць фільмы і пісаць кнігі, нагэтулькі яскравая і драматычная гэта асоба, хаця і маламагчыма прыдаць станоўчы кантэкст да гэтай характарыстыкі.

Разьвязка і кульмінацыя гэтай біяграфіі набліжаюцца, і адчувае гэта і сам галоўны герой і антыгерой беларускай гісторыі апошніх шаснаццаці гадоў. Яе сьведкамі мы з вамі зробімся вельмі хутка, і ў тую гадзіну мы, баюся, яшчэ пабачым прэзыдэнта Беларусі ў не такім звыклым для нас проста-грубаватым вобразе і пабачым раскрыцьцё такіх якасьцяў, якія толькі нямногім дагэтуль даводзілася на сабе адчуць і пра якія пераважная большасьць беларусаў бадай што толькі здагадваюцца.

Хаця будзе гэтая разьвязка, напэўна, і не без элемэнта фатальнай трагікамічнасьці, што перададзеная ў разьляцеўшайся па палітызаваным ЖЖ драме «Обходной». У асобе першага беларускага прэзыдэнта велічнае стаіць найблізка са сьмешным — і наадварот.

Каментары15

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць