Улада2121

Лукашэнка заклікае ЕС адмяніць санкцыі і абяцае дэмакратычнасць выбараў

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаславам Сікорскім.

«Легітымнасць гэтых выбараў для нас больш важная, чым для каго іншага ў свеце»,
 — заявіў кіраўнік Беларусі 2 лістапада, адкрываючы ў Мінску сустрэчу з міністрамі замежных спраў ФРГ і Польшчы Гіда Вестэрвеле і Радаславам Сікорскім. Цяперашнія выбары, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пройдуць «яшчэ больш адкрыта і дэмакратычна, чым усе папярэднія».

«Ніколі ў нашай краіне не было, каб парламент і прэзідэнта выбіралі недэмакратычна,
 — запэўніў ён. — Гэтыя выбары будуць дэмакратычнымі,
бо вы гэтага хочаце.

Калі Еўропа паставіла пад сумненне нашы выбары, то я ўжо адкрыта сказаў: заплюшчыце вочы на ўсе парушэнні з боку апазіцыі, а пасля выбараў я вам усё раскажу».

Паводле слоў Лукашэнкі, Германія і Польшча робяць вельмі шмат для таго, каб былі добрыя адносіны як у Беларусі з гэтымі краінамі, так і ў Беларусі з Еўрасаюзам.

«Патэнцыял нашых магчымасцяў велізарны, але нерэалізаваных магчымасцяў у нас значна больш»,

— перакананы кіраўнік дзяржавы.

«І тыя крокі, якія робяцца Еўрасаюзам, напрыклад санкцыі і іншыя абмежаванні, не спрыяюць паляпшэнню адносін», — дадаў ён.

Лукашэнку таксама турбуе, што ініцыятыва ЕС «Усходняе партнёрства» «топчацца на месцы». «Было шмат надзей, але пакуль яны не рэалізаваны. У нас ёсць што прапанаваць Еўрасаюзу, і спадзяюся, што сённяшняя сустрэча актывізуе нашы адносіны», — заявіў прэзідэнт.

У сваю чаргу Сікорскі адзначыў: Польшча, як сусед Беларусі і член ЕС, зацікаўлена ў тым, каб Беларусь «прытрымлівалася еўрапейскіх каштоўнасцяў». Паводле яго слоў, Польшча падтрымлівае такія мэты і задачы Усходняга партнёрства, як эканамічная інтэграцыя і спрашчэнне візавага рэжыму. У якасці прыкладу ён паведаміў, што Малдова неўзабаве атрымае 2 млрд. еўра ў межах Усходняга партнёрства.

«Лічу, што палітычныя магчымасці будуць створаны, і Беларусь таксама зможа выкарыстаць гэтае супрацоўніцтва. Таму хачу злавіць вас на слове адносна свабодных і дэмакратычных выбараў», — сказаў польскі міністр.

Яго германскі калега Гіда Вестэрвеле дадаў, што ЕС хоча бачыць Беларусь не толькі «як суседа, але і як добрага партнёра».

«Мы гатовы паглыбіць наша эканамічнае супрацоўніцтва, але мы таксама хочам, каб Беларусь захоўвала правы чалавека, прынцыпы дэмакратыі і вяршэнства закону», — сказаў кіраўнік МЗС ФРГ. Паводле яго слоў, ЕС ухваляе і высока ацэньвае рашэнне Беларусі запрасіць міжнародных назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары.

«Выбары будуць з’яўляцца тэстам, лакмусавай паперкай дэмакратыі ў Беларусі», — заявіў Вестэрвеле.

Еўрасаюз, падкрэсліў ён, хацеў бы, каб прадстаўнікі апазіцыі атрымалі доступ да СМІ і мелі магчымасць данесці да грамадства свае погляды і праграмы.

Вестэрвеле таксама выказаў надзею на тое, што міжнародныя назіральнікі змогуць свабодна знаёміцца з сітуацыяй у краіне і паўнавартасна назіраць за ходам выбараў.

У адказ на гэта Лукашэнка заявіў: «Нават галасы можаце палічыць, калі будзе жаданне».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію4

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Былая прэс-сакратарка Зяленскага пайшла да Такера і пераказала тэзісы расійскай прапаганды28

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

Крэмль паказаў, як Пуцін вітаецца з «выпадковым прахожым». Ім аказаўся «свой» чалавек7

Выпускныя вечары для мінскіх адзінаццацікласнікаў пройдуць у новым фармаце. Сёлета будзе некалькі пляцовак2

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося6

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій7

Трамп назваў «ідэальных пераемнікаў»7

На месцы апошняга канцэрта The Beatles створаць музей1

Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію4

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць