Улада1010

Ва ўчастковых выбаркамах — толькі 0,25% апазіцыянераў

У склад участковых камісій уключаны 183 дэмакратычныя актывісты. Усяго апазіцыйныя партыі вылучалі ў склад участковых камісій 1.073 чалавек.

У склад участковых камісій па выбарах прэзідэнта Беларусі ўключаны 183 прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый.

Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Усяго апазіцыйныя партыі вылучалі ў склад участковых камісій 1.073 прадстаўнікі.

Ва ўчастковыя камісіі ўключаны 54 прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (вылучаліся 505), 78 — Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» (283), 36 — Партыі БНФ (201), 10 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (48), 5 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады (29) і ніводнага — Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ (7).

Разам з тым з 705 прадстаўнікоў, вылучаных праўладнай Камуністычнай партыяй Беларусі, у склад камісій уключаны 545 чалавек.

428 сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковых камісіях будзе мець Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (вылучаліся 468 чалавек), 406 — Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя (420), 144 — Беларуская аграрная партыя (147), 63 — Рэспубліканская партыя (68).

Кажучы пра ўключэнне ў склад участковых камісій прадстаўнікоў апазіцыйных партый, Лазавік зазначыў, што пры фарміраванні камісій «у аснову ставілася не партыйная прыналежнасць, а дзелавыя якасці чалавека».

Аднак адзін з каардынатараў кампаніі «За справядлівыя выбары», лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, мяркуе, што гэта не так. «Як правіла, у камісіі ўключаюць апазіцыйных прадстаўнікоў, якія не маюць вялікага вопыту ўдзелу ў выбарчых кампаніях. І наадварот, людзей з вялікім вопытам, юрыдычнай адукацыяй не ўключаюць», — сказаў палітык. На яго думку, гэта сведчыць пра тое, што ўлады не зацікаўлены ў правядзенні празрыстых і свабодных выбараў.

Нагадаем, апазіцыйныя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта і палітычныя партыі неаднаразова заяўлялі, што ўключэнне іх прадстаўнікоў у склад участковых камісій павінна быць абавязковай умовай правядзення дэмакратычных выбараў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы2

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Як толькі дождж, у нас у пад’ездзе патоп». «Багамы» ў «Мінск-Свеце» зноў заліло3

Пазняк расказаў, як яго не пусцілі ў Вярхоўны Савет у 1995-м. Кажа, Мацкевіч там увогуле ніякім чынам85

«Ці паедзе кіроўца пры такіх умовах працаваць?» Што будзе з таксі і пасажырамі пасля абяцання не павышаць цэны7

Даляр апусціўся ніжэй за 2,8 рубля6

Як ідзе будаўніцтва падземнага перахода на Арлоўскай у Мінску2

Для вайны з Іранам Ізраіль стварыў сакрэтную базу ў Іраку2

МУС Германіі паведаміла пра выкарыстанне Расіяй арганізаваных злачынных груповак для здзяйснення забойстваў2

«Ён расійскі лабіст». Калас заявіла, што Шродэр не можа быць перамоўшчыкам ЕС з Расіяй4

Марына Золатава — ЗША, ЕС: Калі ласка, не спыняйцеся!9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы2

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць