Эканоміка

Прадстаўнікі МВФ пабывалі ў адміністрацыі Лукашэнкі

Пэрспэктывы далейшага супрацоўніцтва Беларусі зь Міжнародным валютным фондам абмяркоўваліся 8 лістапада ў адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.

Намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Леанід Анфімаў сустрэўся з дарадцам апэратыўнага офісу МВФ па рэгіёне Эўропы, кіраўніком місіі МВФ у Беларусі Крыстафэрам Джарвісам, а таксама сталым прадстаўніком МВФ у Беларусі Натальляй Калядзінай.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні бягучага сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі і пляны на 2011—2015 гады.

Аглядная місія МВФ пачала працу ў Менску 3 лістапада. Экспэрты прабудуць у Беларусі да 16 лістапада.

У прадстаўніцтве МВФ у Менску паведамілі: гэта штогадовая місія, мэта якой — агляд эканамічнай палітыкі за папярэдні год і абмеркаваньне з уладамі палітыкі на будучы год і сярэднетэрміновую пэрспэктыву. У прыватнасьці, бакі абмяркуюць пытаньні грашова-крэдытнай, падаткова-бюджэтнай палітыкі і палітыкі валютнага курсу.

У прадстаўніцтве МВФ адзначаюць, што пытаньне пра новую праграму крэдытаваньня ў рамках працы місіі абмяркоўваць не плянуецца.

У 2009—2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншаў крэдыту МВФ па праграме stand-by. Агульная сума сродкаў, выдзеленых фондам у рамках стабілізацыйнай праграмы, склала каля 3,46 млрд. даляраў.

З просьбай аб новым крэдыце ў рамках праграмы stand-by кіраўніцтва Беларусі да МВФ пакуль не зьвярталася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

У Літве затрымалі грузавік, у якім расійскія нумары мяняліся на літоўскія адным націсканнем кнопкі2

У мінулым годзе эмігранты перавялі ў Беларусь амаль 160 мільёнаў даляраў4

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра25

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці1

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць