Свет22

«Палкоўнік Шчарбакоў» здрадзіў не адзін

Расійскія СМІ працягваюць пісаць аб перабежчыках.

Расійскія СМІ працягваюць пісаць аб перабежчыках. Аказваецца, здрада — не адзінкавы факт у расійскай разведцы.
Супрацоўнікам Службы замежнай разведкі РФ (СВР), які фігураваў раней у СМІ як палкоўнік Шчарбакоў, што здаў групу «расійскіх шпіёнаў» спецcлужбам ЗША, з’яўляецца былы намеснік начальніка амерыканскага аддзела ўпраўлення «З» палкоўнік Пацееў, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў сілавых ведамствах. Імя і іншыя асабістыя дадзеныя супрацоўніка СВР не прыводзяцца.

Звесткі агенцтва часткова пацвярджаюць першапачатковую версію аб здрадзе расійскіх агентаў, якія працавалі ў ЗША ў межах праграмы «Нелегалы». Так, Пацееў пакінуў Расію за некалькі дзён да выкрыцця агентаў у канцы чэрвеня 2010, а незадоўга да гэтага ў Злучаныя Штаты з’ехалі яго сын і дачка. Раней «Коммерсантъ» паведамляў, што дачка перабежчыка даўно жыла ў ЗША, аднак суразмоўцы «Інтэрфакса» сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра жонку палкоўніка.

Мяркуючы па звестках агенцтва, названае ў расследаванні «Коммерсанта» прозвішча Шчарбакоў не мае дачынення да скандалу з выкрыццём агентаў СВР.

Такі разведчык сапраўды служыў у СВР і выявіўся здраднікам, аднак ён пакінуў Расію некалькі гадоў таму і не быў звязаны з амерыканскім аддзелам, а значыць, не мог быць знаёмы з дэталямі праграмы «Нелегалы».

Раней паведамлялася, што сын Шчарбакова, які пакінуў РФ незадоўга да бацькі, працаваў у ФСКН, аднак у службе гэтыя звесткі абверглі. А цяпер прадстаўнік Дзяржнаркакантролю пацвердзіў, што ў ведамстве працаваў сын Пацеева, але не стаў каментаваць гэтыя звесткі.

Расследаванне «Коммерсанта» было апублікаванае ў чацвер, 11 лістапада. Яно датычыла шпіёнскага скандалу, які пачаўся 27 чэрвеня з арышту 10 чалавек у ЗША па падазрэнні ў незаконных сувязях з замежнай дзяржавай. 9 ліпеня адбыўся іх абмен на чатырох расійцаў, якія адбывалі тэрміны за шпіянаж.

Дакладнасць апублікаванай у газеце інфармацыі была падвергнутая сумневу ў дзяржорганах і СМІ. У той жа час згадвалася версія, паводле якой прозвішча Шчарбакоў з’яўляецца псеўданімам. Пасля прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў ускосна пацвердзіў вынікі журналісцкага расследавання, калі заявіў, што быў знаёмы з апублікаванымі звесткамі яшчэ ў той дзень, калі затрымалі выведнікаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Як я без цябе?» Зміцер Дашкевіч напісаў дзве кнігі пра перажытае і перадуманае ў калоніі. Абвешчаны збор грошай на выданне5

Адзін з пілотаў спрабаваў накіраваць самалёт у зямлю, другі перашкодзіў гэтаму. Драматычныя падзеі на борце з Дубая ў Тэль-Авіў14

Беларуская дальнабойшчыца мірна стаяла ў заторы ў Германіі, калі пад яе машыну з размаху рэзнуўся легкавік2

Кіраўніка вялікай кампаніі сельгастэхнікі асудзілі за палітыку

Хацелі ўкласціся ў 45 тысяч, а выйшла 75 тысяч рублёў. Маладыя расказалі пра выдаткі на вяселле17

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць