Свет11

ЗША выключылі грамадзянку Беларусі з санкцыйнага спісу

Санкцыі знятыя ў дачыненні да Таццяны Пратаповіч.

Фота: Getty Images / halbergman

Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША выключыла грамадзянку Беларусі з санкцыйнага спісу, піша Reform.news.

Санкцыі знятыя ў дачыненні да Таццяны Пратаповіч. Яна была ўключаная ў спіс як дырэктарка кіпрскай кампаніі Centuronic Ltd у красавіку 2024 года.

У заяве амерыканскага Мінфіна тады гаварылася, што Centuronic з'яўляецца часткай сеткі іракскай кампаніі Black Shield Company for General Trading, якая належыць прадпрымальнікам Саміру Райі і Махамаду Дэйры.

Кампанія займалася продажам зброі, якую набывала, у тым ліку, у беларускага вытворцы стралковай зброі «Кідма Тэк», які знаходзіцца пад санкцыямі.

Прычыны выключэння Пратаповіч з санкцыйных спісаў не называюцца.

Каментары1

  • А што на гэта скажа Жыгар?
    01.10.2026
    Чаму маўчыць Жыгар? З гандляроў зброяй здымаюць санкцыі. А былыя палітвязні, якіх Лукашэнка выкінуў за мяжу з адной турэмнай торбай, і беларускія дабраахвотнікі ня могуць банкаўскія рахункі за мяжой адкрыць (Калеснікава, каліноўцы і іншыя).

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць