Ірландыя пагадзілася на супрацоўніцтва з Еўрасаюзам для пераадолення дэфіцыту бюджэту, нягледзячы на няспынныя пратэсты супраць прыняцця дапамогі ад міжнародных фінансавых арганізацый.
Міністр фінансаў Ірландыі Браян Леніган заявіў, што зробіць усе неабходныя захады.
Прадстаўнікі ЕС і МВФ спаткаюцца ў чацвер у Дубліне, каб абмеркаваць далейшыя меры для выратавання ірландскай эканомікі.
ЕС непакоіцца, што праблемы Ірландыі могуць негатыўна паўплываць на эканамічную сітуацыю ў іншых краінах.
Каментары