Культура

У Мінску згадалі Андрэя Макаёнка

У Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры 23 лістапада адбылася вечарына, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння драматурга народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (12.11.192016.11.1982).

Паэт і грамадскі дзеяч Анатоль Вярцінскі адзначыў жанравую разнастайнасць драматургічнай творчасці Макаёнка. Паводле слоў Вярцінскага, Макаёнак напісаў розныя па структурна-кампазіцыйнай форме творы: камедыю-рэпартаж, сатырычную камедыю, камедыю — сентыментальны фельетон і трагікамедыі. «Для майго пакалення літаратараў ён быў не толькі выбітным гумарыстам-праўдалюбам, але і настаўнікам у прыгожым пісьменстве», — сказаў Вярцінскі.

Як заўважыў даследчык творчасці Макаёнка член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Сцяпан Лаўшук, сярод усіх беларускіх драматургаў Макаёнак вызначаўся тым, што разам з Кандратам Крапівой ставіў для сябе найвышэйшыя творчыя задачы. «Яго сатырычная камедыя „Выбачайце, калі ласка!“, напісаная ў 1953 годзе, стала буйнай мастацкай з`явай ў гісторыі не толькі беларускай, але і савецкай драматургіі», — адзначыў Лаўшук. Паводле яго слоў, п`есы Макаёнка з`яўляюцца «гонарам беларускага тэатра, хаця ніводная з іх не ставілася без бою».

Вучоны назваў драматурга «выдатным майстрам, які не баяўся вучыцца, чалавекам, які вельмі дапамагаў людзям і мог зайсці ў самы высокі кабінет, каб сказаць вялікаму начальству пра яго нікчэмнасць».

«Яго вельмі не хапае нам зараз, бо сама прысутнасць гэтага чалавека не дазваляла многім рабіць гадасці», — падкрэсліў Лаўшук.

Ён назваў «бядой нацыянальнага тэатра тое, што творы Макаёнка і Крапівы зараз не ставяцца». Лаўшук выказаў надзею, што «бліскучыя п`есы драматурга» вернуцца на айчынную сцэну. «Тым больш што яго п`есы і пра наш час, і калі іх паставіць, у тэатры валам бы валіў народ», — лічыць вучоны.

Каментары

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай6

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч57

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20264

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць