Здарэнні11

У Мінску затрыманы буйны нелегальны пастаўшчык насення маку

Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Маскоўскага РУУС сталіцы сумесна з падатковай інспекцыяй раёна пры спробе збыту буйной партыі насення маку затрыманы 32-гадовы жыхар Мінска.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, правапарушальнік быў затрыманы з доказамі злачынства — падчас ажыццяўлення здзелкі з адным з наркаманаў. У аўтамашыне прадаўца аператыўнікі знайшлі 57 кг насення маку, якія знаходзіліся ў расфасаваных пакетах, а таксама 25 літраў бутыляванага растваральніка, неабходнага для прыгатавання наркотыка. Кілаграм макавага насення наркадылер прадаваў па 100 тысяч рублёў.

У дачыненні да затрыманага складзены адміністрацыйны пратакол на падставе ч. 1 арт. 12.7 КоАП (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), яму пагражае штраф да 100 базавых велічыняў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць