Меркаванні1717

Саннікаў: Я перамагу ў другім туры

Кандыдат выказаў упэўненасць у тым, што рэйтынг Лукашэнкі знізіўся да 20 працэнтаў.

1 снежня, у першы дзень зімы, у жывым эфіры БТ выступіў кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў.
У сваім выступе кандыдат згадаў пра часы кіравання Лукашэнкі, трагічную смерць свайго паплечніка Алега Бябеніна, таксама распавёў аб сваёй праграме і звярнуўся да гледачоў з заклікам прыйсці на Плошчу 19 снежня, каб адстаяць перамогу. Заключная траціна прамовы прагучала па-беларуску.

Саннікаў пачаў свой выступ наступнымі словамі:

«Яшчэ на некалькі дзён мы сталі бліжэйшыя да перамогі».
Кандыдат распавёў, што пасля яго першага выступу да яго пачалі падыходзіць людзі і выказваць словы падтрымкі. Шмат званілі і дасылалі мноства лістоў. «Я наведаў пасля свайго першага выступу восем гарадоў і ўсюды людзі выказвалі мне падтрымку», — паведаміў Саннікаў. Ён таксама адзначыў, што паводле незалежных сацыялагічных апытанняў рэйтынг Лукашэнкі знізіўся да 20 працэнтаў, у той час як агульны рэйтынг дэмакратычных кандыдатаў перавышае 50. «Беларусь прачынаецца. Лукашэнка ўжо прайграў. Я выйграю у Лукашэнкі ў другім туры», — падвёў вынік кандыдат.

Саннікаў падчас выступу некалькі разоў назваў прозвішча Някляева, называючы яго сваім хаўруснікам.

«Улада спалохалася майго першага выступу і выступу Уладзіміра Някляева», — гаварыў ён.

Шмат увагі кандыдат надаў падчас прамовы справе Бябеніна. Андрэй Саннікаў зазначыў, што эксперты АБСЕ, якія займаліся разглядам матэрыялаў справы, пажадалі застацца ананімнымі нездарма. На думку кандыдата, яны павярхоўна азнаёміліся з матэрыяламі справы і не былі зацікаўленыя ў тым, каб дайсці да праўды. Паводле дадзеных Саннікава, адзін з гэтых экспертаў у свой час займаўся справай Аўтуховіча і таксама прыйшоў да высновы, што Аўтуховіч з’яўляецца тэрарыстам. «Пасля змены ўлады справа Бябеніна будзе раскрыта», — паабяцаў кандыдат.

Андрэй Саннікаў асобна спыніўся на сваёй праграме пад назвай «Моцная Беларусь для свабодных людзей».

«Беларусь час вярнуць людзям, нацыя вымірае. За час кіравання Лукашэнкі нас стала менш на 800 тысяч», — зазначыў Андрэй Саннікаў у сваім выступе.
Паводле кандыдата, пасля прыходу да ўлады ён скліча Канстытуцыйны сход, які правядзе кардынальныя перамены ў краіне: зменшыць уладу прэзідэнта, узмоцніць парламент, створыць незалежную судовую сістэму.

Саннікаў таксама паабяцаў стварыць адмысловую камісію, якая зоймецца пераглядам неправамоцных выракаў. «Я сам сядзеў. Праседзеў 15 сутак на Акрэсціна за лозунг «За лепшае жыццё», — паведаміў Саннікаў.

Сацыяльная і эканамічная праграма Андрэя Саннікава палягае, паводле яго словаў, на вяртанні да сацыяльнай эканомікі.

«Мы вернем ільготы, будзем выплочваць грошы маладым сем’яі і маладым бацькам, дапаможам з набыццём жылля, абавязковае размеркаванне студэнтаў будзе адмененае», — абяцаў Саннікаў
у сваім тэлевыступе. Каб усё гэта зрабіць, неабходныя немалыя сродкі. Кандыдат Саннікаў мяркуе атрымаць іх у выніку пераўтварэнняў у гаспадарцы краіны. А менавіта праз «вызваленне прыватнай ініцыятывы, новую індустрыялізацыю і прыцягненне ў краіну сусветных брэндаў». «Першаснасць законаў, недатыкальнасць прыватнай уласнасці — і дзясяткі інвестараў адразу прыйдуць у Беларусь», — перакананы Андрэй Саннікаў.

Сканчаючы апісанне сваёй праграмы, кандыдат распавёў аб словах свайго знаёмага аўтамайстра — «Час змяняць лысую гуму на колах».

Гаворачы аб замежнай палітыцы, Саннікаў паабяцаў, што праз 5–7 гадоў пасля перамогі Беларусь абавязкова стане сябрам ЕС, аднак пры гэтым захавае самыя цесныя стасункі з Расіяй і Украінай. «Гэта нашы стратэгічныя партнёры», — зазначыў ён. Прыярытэтам таксама назваў уступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, а сяброўства ў Мытным саюзе — «часовым, вымушаным крокам».

Перайшоўшы на беларускую мову, Андрэй Саннікаў паабяцаў вярнуць пасля перамогі нацыянальныя сімвалы, надаць ім статус адзіных дзяржаўных.

«Лукашэнка ўвёў нейкія свае скажоныя сімвалы. Якія сімвалы, такое і жыццё», — заявіў ён.
Пасля прыходу да ўлады таксама паабяцаў вярнуць вольныя ад працы дні падчас важнейшых рэлігійных святаў.

Завяршаўся выступ Андрэя Саннікава заклікамі да актыўнай грамадзянскай пазіцыі падчас прэзідэнцкіх выбараў. «Калі мы зараз пойдзем спаць, то можам і не прачнуцца». Кандыдат заклікаў моладзь прыйсці на Плошчу 19 снежня разам са сваімі сябрамі, каб адстойваць свае правы. Жанчын папрасіў «не трымаць сваіх мужоў ля спадніц».

Завяршаўся выступ упэўненымі словамі «Гісторыя робіцца сёння, гісторыю робім мы, і мы пераможам!».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі12

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць