Грамадства

У чацвер моцныя снегапады, а на выхадныя — да мінус 24

А пакуль -- адліга.

У першай палове тыдня надвор’е ў нашай краіне будзе вызначацца атмасфернымі франтамі з боку Заходняй Еўропы,

паведаміў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Таму сёння ўдзень па паўднёвым усходзе, а ў сераду па паўднёвай палове краіны чакаецца снег, мокры снег, слабы галалёд, у асобных раёнах туман і намаразь. Удзень — ад 0 на поўдні да мінус 7 на поўначы краіны. У сераду ўначы — 2–7 марозу, пры праясненнях да мінус 10–16 градусаў, удзень — 0–7 марозу.

Даволі складаныя ўмовы надвор’я будуць назірацца ў чацвер, калі да нас завітае моцны паўднёвы цыклон,

які рухаецца зараз з боку Партугаліі. На ўсёй тэрыторыі краіны чакаюцца актыўныя ападкі ў выглядзе снегу, на поўдні з дажджом, на паўночным захадзе месцамі моцны снег, мяцеліца, у асобных раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Удзень месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 1–8, пры праясненні да 11–13 марозу, удзень — ад мінус 4 па паўночным захадзе да плюс 2 па паўднёвым усходзе.

Згодна з папярэднімі прагнозамі,

ужо з пятніцы цыклон адыдзе ўбок і да нас завітае арктычнае халоднае паветра.
На працягу сутак 11 снежня мінус 4–11, уначы пры праясненнях да 15 марозу.
У суботу ўначы 6–13, пры праясненнях да 19 марозу. У нядзелю на працягу сутак мінус 10–17, пры праясненнях уначы да 19–24 марозу.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне10

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Усе навіны →
Усе навіны

Apple набыла сакрэтную ізраільскую тэхналогію счытвання мімікі1

У Расіі школьнік забіў чыноўніка, які адказваў за блакаванне інтэрнэту8

Кілеру з банды Марозава вынеслі прысуд у Гомелі6

Зяленскі прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі4

Лукашэнка зрабіў Качанаву адказнай за Год жанчыны7

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці51

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Вячорка: Ціханоўская і яе Офіс пакуль не пераехалі з Вільні11

Зяленскі: Мы не аддамо Данбаса без бою6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне10

«Патрабавалі, каб я з калегамі пры дзецях па-беларуску не размаўляла». Ці сутыкаюцца беларускамоўныя з булінгам у краіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць