Улада

ЦВК Беларусі не будзе разглядаць папярэджанні Генпракуратуры 5 кандыдатам

Папярэджаньні Генэральнай пракуратуры пяці кандыдатам за заклік правесьці несанкцыянаваную акцыю Цэнтравыбаркам разглядаць ня будзе, паведаміла кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.

«Дадзеныя папярэджаньня не датычацца выбарчага заканадаўства, яны тычацца заканадаўства аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Таму мы іх разглядаць ня будзем», — заявіла Ярмошына ў інтэрвію Інтэрфаксу.

Яна патлумачыла, што «ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра заклікі правесьці несанкцыянаванае мерапрыемства ў цэнтры Менску тады, калі выбары ўжо завершацца».

9 сьнежня Генпракуратура Беларусі вынесла афіцыйнае папярэджаньне пяці кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі — Яраславу Раманчуку, Міколу Статкевічу, Віталю Рымашэўскаму, Андрэю Саньнікаву і Ўладзімеру Някляеву — за заклік правесьці мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пасьля выбараў 19 сьнежня.

Падчас тэледэбатаў у жывым эфіры БТ кандыдаты заклікалі людзей выйсьці на Кастрычніцкую плошчу.

Для Рымашэўскага і Статкевіча гэта ўжо другое афіцыйнае папярэджаньне Генпракуратуры. Раней яны атрымалі папярэджаньне за заклікі ў жывым эфіры Першага тэлеканалу правесьці 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску несанкцыянаваны мітынг.

Каментары

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні40

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

Аказваецца, у мужчын таксама існуюць «месячныя»10

З расійскага палону вярнуўся ўкраінскі вайсковец, якога тры гады лічылі загінулым і нават пахавалі3

Мікалай Чаргінец напісаў ліст Трампу і пахваліўся купленымі дыпломамі31

Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай12

Беларусам спрасцілі наведванне памежнай зоны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні40

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць