Грамадства55

Макей: Літаральна зубамі даводзіцца вырываць кожны бараль нафты, кубаметр газу

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей 30 снежня прадставіў дэпутатам Гомельскага абласнога савета на пазачарговай сесіі новага старшыню аблвыканкама Уладзіміра Дворніка.

Кажучы пра новага кіраўніка абласной вертыкалі ўлады, Макей сказаў: «Гэта патрэбны чалавек у патрэбны час на патрэбным месцы. Такія людзі зараз неабходны».

«Час цяпер няпросты. Калі хтосьці думае, што калі нам усміхаюцца нашы замежныя партнёры, то ўсё добра, я думаю, не варта спакушацца, бо часта яны хаваюць за спінай кулак. Сёння літаральна зубамі даводзіцца вырываць кожны бараль нафты, кожны кубаметр газу, зубамі біцца за кожны квадратны метр рынку для продажу нашай прадукцыі», — заявіў кіраўнік адміністрацыі.

Макей прывёў словы прэзідэнта пра тое, што «пасля распаду савецкай сістэмы і ўтварылася вялікая колькасць новых незалежных дзяржаў, кожная з гэтых дзяржаў кінулася наперад, імкнучыся хутчэй заняць нішу ў новай сістэме гандлёвых адносінаў». «Часта гэтыя дзяржавы паводзяць сябе не заўсёды прыстойна,

некаторыя бягуць, як ваўкі, загрызаючы на шляху сваіх сабратаў, раскідваючы ўсіх рукамі і локцямі.

Беларусь заўсёды паводзіла сябе годна, заўсёды была надзейным партнёрам, але гэта не азначае, што мы спакойна павінны глядзець на прыніжэнні, моўчкі цярпець палітычныя і эканамічныя ўдары, якія спрабуюць нам нанесці некаторыя нашы партнёры. Мы павінны адказваць адэкватна, але не агрэсіяй, а сваёй працай, дысцыплінай», — мяркуе Макей.

Ён перасцярог абласную вертыкаль: «Калі ў найбліжэйшыя два-тры гады мы не здзейснім магутны тэхналагічны і эканамічны рывок, то сапраўды мы можам адстаць надоўга». Макей заклікаў усіх да эфектыўнай працы, каб ісці наперад «не з растапыранымі пальцамі, а як сціснуты кулак».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць