Меркаванні3636

Харэўскі і Лаўроўская заклікалі зрабіць «цёмную для Лукашэнкі»

У Фэйсбуку разышоўся заклік выключыць тэлевізары і святло ў часе навагодняга звароту Лукашэнкі.

У Фэйсбуку разышоўся заклік выключыць тэлевізары і святло ў часе навагодняга звароту Лукашэнкі. З ім выступілі, у прыватнасці архітэктарка, доктар гісторыі Ірына Лаўроўская і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Вось што напісаў Сяргей Харэўскі.

«Сябры! Мы здранцвелі ў чаканні. Нам хочацца верыць, што ўсё будзе добра. Нам хочацца верыць у цуд на Каляды. Урэшце, усё павернецца на добрае. І непагадзь зменіцца яснымі днямі. Мы будзем пісаць, маляваць, спяваць і верыць. Верыць, што ўсё будзе добра. Бо мы не самотныя. Нас тысячы! І тыя, хто крочыў поплеч на Плошчах, не мусяць гэтага забыць. Як бы ні было сёння прыкра і горка.

Але, перадусім, не мусяць пачувацца самотнымі тыя, хто зараз за кратамі, за тое, што быў разам з намі. Сябры, вамі будзе ганарыцца ўся нацыя.

Выйсце заўсёды ёсць. Як дазнацца, хто сябар? Па вокнах.

Выключым разам усе электрапрыборы ў сваіх кватэрах.

Выключым тэлевізары і радыё. У навагоднюю ноч, 31 снежня, у 23.50, хоць на 10 хвілін.
Каб не бачыць і не чуць таго, каго не хочам ні бачыць, ні чуць.

Пабудзем пры трапяткіх свечках. Пагаворым з сябрамі і роднымі. І ўбачым у вокнах суседніх дамоў, хто яшчэ з намі! А разам нас багата! Не загінулі мы і не згінем, пакуль нас кліча Беларусь да зары!»

Каментары36

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне12

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць