Грамадства1010

У Баранавічах — ператрус у сям'і, дзе дзіцяці дзевяць дзён

З раніцы супрацоўнікі КДБ грукаліся ў дзверы да сям’і баранавіцкіх актывістаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Малашчанкаў. Як паведаміла «Нашай Ніве» Таццяна Малашчанка, вобшук у яе праводзяць супрацоўнікі Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці. Жанчына меркавала, што іх візіт звязаны з тым, яна на выбарах была даверанай асобай Віталя Рымашэўскага. Аднак спецслужбісты сказалі, што абшукваюць кватэру, бо муж Тацяны, Алег Малашчанка, паводле іх звестак, быў 19 снежня на Плошчы. Больш паведаміць спадарыня Тацяна не змагла: праз тэлефон было чутно, як супрацоўнікі КДБ просяць яе пакласці слухаўку.

Дзевяць дзён таму яна нарадзіла дзіця.

Малашчанкі — прадпрымальнікі. Трымаюць невялікую краму.

Гэта адданая беларускамоўная сям’я. Алег Малашчанка ад савецкага часу служыў вайскоўцам у Расіі. Як толькі служба скончылася і ён выйшаў на пенсію, яны вярнуліся ў Беларусь.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт7

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

Камунальнікі пойдуць аглядаць кватэры беларусаў4

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць