Спорт

Лішнія 400 метраў для Домрачавай (біятлон)

Дар’я Домрачава заваявала бронзавы медаль у гонцы з масавым стартам на 12,5 км на 6-м этапе Кубка свету, што прайшоў у італьянскім Антхольцы-Антэрсельве 23 студзеня. Яе вынік — 34 хвіліны, 2,1 секунды.

Прычым Дар’я пасля чацвертага агнявога рубяжа вырвалася на 1-е месца, на 0,4 секунды апярэдзіўшы лідарку гонкі, францужанку Мары Ло-Брунэ, але ўтрымаць перавагу не здолела.

За 400 метраў да фінішу Брунэ яе абагнала, а на апошніх 200 метрах беларуску апярэдзіла і нарвежка Тора Бергер, якая ў выніку і выйграла гонку з вынікам 33:56,3, прычым маючы два штрафныя колы.

У Брунэ — 2-е месца (+0,6, 1 штрафное кола), Домрачава саступіла пераможцы 5,8 секунды, прычым стала адзінай біятланісткай, якая не дапусціла на чатырох агнявых рубяжах ніводнага промаху.

***

Гэта чацверты п’едэстал Домрачавай на этапах Кубка свету 2010/2011 г.:

яна была 2-й у спрынце на этапе КС у аўстрыйскім Хохфільцэне (10 снежня), 3-й у спрынце ў Эстэрсундзе (Швецыя, 2 снежня) і 3-й у гонцы пераследу у славенскай Пакл’юцы (13 снежня). Цяпер чакаем перамогі.

Сёння вечарам пройдзе мужчынская эстафета.

***

Наступны, сёмы, этап Кубка свету па біятлоне (усяго 10 этапаў) пройдзе ў амерыканскім Прэск-Айле (штат Мэйн) з 4 па 6 лютага.

10–13 лютага пройдзе 8-ы этап КС у Форт-Кенце (Мэйн, ЗША).

З 3 па 13 сакавіка ў расійскім Ханты-Мансійску пройдзе Чэмпіянат свету па біятлоне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет38

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

На канцэрце Каржа ў Бухарэсце для аховы арэны задзейнічаюць дзесяць тысяч чалавек10

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары103

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет38

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць