Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Супраць расейскага мяча — супольны з Украінай шчыт?

Фрагмэнты прэсавай канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў камэнтуе Аляксандар Класкоўскі.

На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў, як і прагназавалася, ужо зь першых пытаньняў паўстала балючая для Менску тэма энэргетычнай бясьпекі. Паўстаў цень Масквы, якая, маўляў спрабуе размахваць "мячом газу і нафты".

Афіцыйны кіраўнік болей стрымана, чым гэта было 29 верасьня, але цьвёрда агучыў сустрэчны зыск, які можа быць вылучаны Расеі ў выпадку рэзкага росту коштаў на энэргарэсурсы. Было нагадана пра транзыт, вайсковыя аб'екты, абарону заходніх межаў...

Прагучала жорсткая выснова, што саюз разваліцца цягам некалькіх гадоў, калі ня будзе роўных умоваў (чытай: памяркоўных коштаў на газ).

Была выказана крыўда з нагоды выхаду Расеі з пагадненьня аб роўных умовах гаспадараньня. Так саюзьнікі рабіць ня мусяць, рэзюмаваў Лукашэнка.

Паралельна гучала думка пра тое, што магчымы энэргетычны альянс Беларусі і Ўкраіны зьмяніў бы ўсю канфігурацыю ня толькі эканамічных, але і палітычных стасункаў у рэгіёне. То бок Расея ўжо не змагла б трымаць суседзяў "на кароткім павадку" нафты і газу...

Цікавым быў фрагмэнт адказу на далікатнае пытаньне пра адраджэньне мовы тытульнае нацыі. Ведаючы трапяткое стаўленьне гасьцей да нацыянальнай спадчыны, гаспадар сустрэчы сам на нейкі момант перайшоў на матчыну мову. І мусіў зазначыць: калі ня ведаеш беларускай мовы — ты не беларус!

Цікава, ці пабегла ўжо наша чынавенства ў кнігарні па слоўнікі?

Калі ж вяртацца ад лінгвістыкі да тэмы магчымага энэргетычнага хаўрусу, у тым ліку дзеля супрацьстаяньня расейскаму ціску ("шантажу", як наўпрост сказала адна журналістка), то чакаць тут нейкага сэнсацыйнага прарыву не выпадае, зазначыў у гутарцы са мной палітоляг Андрэй Фёдараў.

"Украінцы — людзі абачлівыя, і яны будуць вывучаць канкрэтыку прапаноў, — лічыць мой суразмоўца. — Нейкія сумесныя праекты магчымыя, але ў любым выпадку Кіеў не захоча правакаваць Маскву".

Што ж да стасункаў Менску з Масквой, то, зазначыў экспэрт, сённьшні паўтор "сустрэчнага зыску" сьведчыць: вырашальны раўнд перамоў наперадзе. І ня факт, што, як прадракаюць некаторыя аналітыкі, Крэмль "дацісьне".

"Абараняючы Беларусь падчас галасаваньня па апошняй рэзалюцыі ў ААН, Расея яшчэ раз паказала, што, нягледзячы на супярэчнасьці, трымаецца за стратэгічны альянс з Менскам", — рэзюмаваў Андрэй Фёдараў.

Каментары3

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку збілі двух беларусаў. Яны «абмяняліся ветлівасцямі» з незнаёмкай, а тая паскардзілася двум хлопцам7

Павел Севярынец анансаваў аб’яднанне Хрысціянскай дэмакратыі, якая раскалолася, пакуль ён быў зняволены5

«Вы прыйшлі сюды лохамі, а станеце драпежнікамі». Як працуюць мінскія кол-цэнтры скамераў17

Пад Рэчыцай «Рэно» сутыкнуўся з фурай: загінула маці з 10‑гадовым сынам

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»2

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»27

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць