Свет22

ААН прыняла рэзалюцыі пра парушэньне правоў чалавека — аднолькавыя для Беларусі й Ірану

Трэці камітэт Генасамблеі ААН прыняў рэзалюцыю «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі». Практычна аналягічная рэзалюцыя была прынятая ў дачыненьні да Ірану.

Трэці камітэт Генасамблеі ААН прыняў рэзалюцыю «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі». Практычна аналягічная рэзалюцыя была прынятая ў дачыненьні да Ірану.

Рэзалюцыю ў дачыненьні да Беларусі ініцыявалі ЗША і краіны Эўразьвязу. За яе прыняцьцё выступілі 70 краінаў, супраць – 31. Прадстаўнікі 67 дэлегацый устрымаліся ў ходзе галасаваньня.

У абарону Беларусі выступілі Расея, Куба, Кітай, Іран, Сырыя, Вэнэсуэла, Узбекістан і Судан. Яны назвалі рэзалюцыю палітычна матываванай і падкрэсьлілі, што яна не спрыяе разьвіцьцю супрацоўніцтва і дыялёгу ў сфэры праваабарончай дзейнасьці ААН.

Расея, Куба і Кітай паспрабавалі скарыстацца працэдурнымі правіламі, каб не выносіць на галасаваньне рэзалюцыю па Беларусі, аднак прапанова гэтых краінаў не прайшла.

Прадстаўніца Фінляндыі ў выступе ад імя ЭЗ заявіла, што парушэньне правоў чалавека ў Беларусі ёсьць інструмэнтам дасягненьня палітычных мэтаў і заклікала ўсе краіны падтрымаць гэтую рэзалюцыю.

У рэзалюцыі «Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі» гаворыцца, што ў краіне ўсё часьцей выкарыстоўваецца практыка рэпрэсій ў дачыненьні да прадстаўнікоў апазыцыі, вядзецца крымінальны перасьлед праваабаронцаў, журналістаў і тых, хто выступае ад імя няўрадавых арганізацый.

Як адзначаецца ў тэксьце рэзалюцыі, беларускія ўлады працягваюць парушаць узятыя «міжнародныя абавязацельствы што да правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў». У сувязі з гэтым краіны, якія падтрымалі рэзалюцыю, заклікаюць афіцыйны Менск «прывесьці Выбарчы кодэкс і заканадаўчую базу ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі», – паведамляе навінавая служба ААН.

Фота un.org

Каментары2

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Адказ чытачу з Томска пра тое, чаму ваш «яркі рэжысёр» нам непрымальны25

У Вялікабрытаніі збіраюцца размясціць на фунтах замест людзей жывёл8

Орбан заявіў, што ўкраінцы нібыта пагражаюць ягонай сям'і ВІДЭА16

Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш

У Рагачове выпускаюць малако з цытатамі Караткевіча

Стала вядома, колькі ў Беларусі ёсць звышбагацеяў1

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Янот Сеня, які прыехаў нелегалам з Амерыкі, аказаўся самкай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць