Грамадства33

ЗША гатовы забараніць бізнэс з «Белнафтахімам»

Пра гэта ў чацвер на слуханнях у Сенаце паведаміў памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан.

ЗША маюць намер увесці новыя санкцыі супраць Беларусі — у сувязі з пераследамі актывістаў апазіцыі пасля снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта ў чацвер на слуханнях у Сенаце паведаміў памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан. Ён нагадаў, што ў мінулым санкцыі, якія ўжываліся да Беларусі, «былі заўважаны і аказвалі рэальнае ўздзеянне».

Слуханні на тэму «Наступ на дэмакратыю ў Беларусі: адказ рэжыму Лукашэнкі» прайшлі ў чацвер у падкамітэце па справах Еўропы Сената ЗША. Амерыканскія сенатары заслухалі экспертаў, каб прыняць адэкватныя захады супраць афіцыйнага Мінску.

Як паведамляе «Голас Амерыкі», запрошаны на слуханні памочнік дзяржсакратара Філіп Гордан заявіў, што «у тым выпадку, калі ўрад Беларусі не зменіць курсу, Злучаныя Штаты рыхтуюць дзеянні, якія ўключаюць тры асноўных накірункі, што стануць наступствамі дзеянняў беларускіх уладаў. Гэта будзе разгляд дадатковых санкцый супраць Беларусі, дапамога апазіцыйным сілам і незалежным грамадскім групам, а таксама цесная праца з Еўрапейскім саюзам, каб паслаць агульны і дакладны сігнал ураду [Беларусі]».

Спадар Гордан дэталёва патлумачыў, у чым гэта будзе заключацца:

1. Адкліканне выдадзенай у 2008 годзе генеральнай ліцэнзіі, якая дазваляе амерыканскім грамадзянам весці бізнэс з двума падуладнымі кампаніямі беларускай дзяржаўнай нафтавай і хімічнай кампаніі «Белнафтахім».

2. Пашырэнне спісу дзяржаўных чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША.

3. Увядзенне дадатковых фінансавых санкцый, якія распаўсюджваюцца на шэраг прыватных фізічных і юрыдычных асобаў.

У слуханнях акрамя Філіпа Гордана таксама ўдзельнічалі: сенатар Дзік Дурбін, які нядаўна наведаў Беларусь, Том Меліа — намеснік памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі і правоў чалавека, Дэвід Крамер — дырэктар «Фрыдам Хаўс», Кен Уолак — прэзідэнт Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута і Наталля Каляда — заснавальніца і дырэктарка беларускага «Свабоднага тэатру».

Падзеленыя на два паседжанні слуханні адкрыў сваімі каментарамі сенатар Дурбін. Ён расказаў пра свае ўражанні ад паездкі ў Беларусь і сустрэчах з роднымі тых, хто аказаўся за кратамі пасля 19 снежня. На яго просьбу ўдзельнікам паседжання паказалі падборку фотаздымкаў блізкіх арыштаваных апазіцыянераў.

«Беларускі КДБ пастаянна ўрываецца ў іх дамы, абшуквае іх, пераследуе іх, падстройвае тэлефанаванні. Гэтая старая сталінская тэхніка, якая дагэтуль жыве і квітнее ў Беларусі», — адзначыў сенатар Дурбін.

Ён таксама расказаў пра сваю сустрэчу з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

Сенатар асабліва быў абураны цынізмам беларускага дыпламата, калі той параўноўваў беларускую «дэмакратыю» з амерыканскай.
«Сенатар, вы жывеце ў краіне, у якой дэмакратыя ўжо была 200 гадоў таму. Нашай жа дэмакратыі толькі 20 гадоў. Мы не выкарыстоўвалі гумавыя кулі ці слёзацечны газ супраць дэманстрантаў. Будзьце да нас спагадлівыя!», — працытаваў словы беларускага міністра сенатар Дурбін.

Томас Меліа, які таксама днямі наведаў Беларусь, сказаў, што рэаліі сённяшняй Беларусі яго шакавалі. Гаворачы аб шматлікіх парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, ён звярнуў увагу на артыкул Крымінальнага кодэксу пра адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

«У цяперашняй сітуацыі ў Беларусі гэта значыць, што сем’і палітычных зняволеных не могуць называць сябе „камітэтам па абароне палітзняволеных“, паколькі гэтая назва прывядзе іх да крымінальнага пераследу», — адзначыў амерыканскі дыпламат.

Таксама Меліа расказаў пра ператрус у офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Гомелі і чарговую канфіскацыю абсталявання, якое толькі набылі пасля папярэдняй канфіскацыі.

Каментуючы засцярогі сенатараў пра тое, што санкцыі супраць беларускага рэжыму могуць зблізіць яго з Расіяй, дырэктар «Фрыдам хаўс» Дэвід Крамер заўважыў: ««Нам трэба больш не глядзець на Беларусь скрозь расійскую прызму. У 2006 годзе ЕС і ЗША наклалі санкцыі на Лукашэнку зыходзячы з таго, што ён жорстка абыходзіўся са сваім народам, а не зыходзячы з добрых ці кепскіх адносінаў паміж Масквой і Мінскам.

Мы не павінны адступаць ад гэтага падыходу, таксама як мы не павінны перажываць за тое, што санкцыі падштурхнуць Лукашэнку да Расіі».

Кен Уолак з Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута ў Вашынгтоне заявіў, што Беларусь павінна быць выключана з міжнародных арганізацый, уключна з АБСЕ. Ён адзначыў, што «ЗША павінны дзейнічаць разам з Еўрапейскім Саюзам і іншымі сябрамі міжнароднай супольнасці».

Адказваючы на пытанне, ці дапаможа прыцягненне Расіі ў гэты працэс, Наталля Каляда сказала, што Масква не надае значэння парушэнням правоў чалавека, але можа далучыцца да міжнародных дзеянняў, калі зможа атрымаць з гэтага выгаду.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць