Грамадства2828

Наталля Пяткевіч спрабавала ўладкавацца ў «Прыёрбанк»?

Больш за месяц прайшло пасля звальнення Наталлі Пяткевіч з пасады першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта з фармулёўкай «у сувязі з пераводам на іншую пасаду». За гэты час чыноўніцу, якая некалькі гадоў кіравала такім напрамкам як ідэалогія краіны, прадказвалі розныя пасады — пасаду міністра адукацыі ці міністра юстыцыі.

Выказвалася нават версія, што Пяткевіч можа ўзначаліць Канстытуцыйны суд. Але, як стала вядома, у

весь гэты час былая намесніца кіраўніка Адміністрацыі была занята пошукам працы ў камерцыйных структурах.
Як паведаміла АФН крыніца ў банкаўскіх колах краіны, Н. Пяткевіч спрабавала ўладкавацца на працу ў «Прыёрбанк».

На думку суразмоўцы, кіраўніцтва банка наўрад ці адкрытым тэкстам адмовіла Пяткевіч. «Прыёрбанк» — гэта дачка аўстрыйскага банка Raiffeisen, а таму рашэнне аб працаўладкаванні на такія пасады прымаецца ў Вене, а не ў Мінску. І паколькі гаворка, безумоўна, ідзе не пра пасаду аперацыяністкі або касіркі абменніка, а пра месца памочніка або дарадцы кіраўніка банка, члена праўлення, то да патэнцыйнага кандыдата на такую пасаду будуць прад’яўленыя павышаныя патрабаванні, непасрэдна звязаныя са сферай дзейнасці прадпрыемства.

У прыватнасці, рада дырэктараў Raiffeisen будзе прымаць пад увагу не пасаду, якую займала Пяткевіч у Адміністрацыі прэзідэнта, і не яе палітычныя погляды, а прафесійны досвед у банкаўскай сферы. Улічваючы шырокую прысутнасць банка ў розных краінах, выдатнае веданне англійскай мовы — яшчэ адно з абавязковых патрабаванняў. Дарэчы, ні таго (досведу банкіра), ні іншага (выдатнае веданне замежнай мовы) — у кандыдаткі на працу няма.

Але да абмеркавання пытання ў Вене яшчэ занадта далёка. Як растлумачыў прадстаўнік аднаго з органаў дзяржкіравання, перш чым працаўладкоўвацца ў камерцыйную структуру, ды да таго ж з замежным капіталам, Пяткевіч неабходна ўзгадніць свой выхад з дзяржаўнага кадравага рэестру на самым высокім узроўні.

І толькі атрымаўшы «дабро» наверсе, можна рассылаць сваё CV па камерцыйным арганізацыям.

Па сутнасці, пацвердзілася адна асаблівасць перыяду праўлення А. Лукашэнкі — непатапляльных і незаменных у краіне няма, за адным выняткам. І Наталля Пяткевіч такім выняткам не з’яўляецца.

Яшчэ адзін высокапастаўлены прадстаўнік улады не выключыў, што звальненьне Пяткевіч і адсутнасць для яе месца працы ў дзяржсістэмы

з’яўляецца пакараннем за правал ідэалагічнай кампаненты прэзідэнцкіх выбараў.

Калі такое меркаванне дакладна, то працаўладкаванне экс-намесніка кіраўніка Адміністрацыі толькі ў кароткатэрміновай перспектыве можа абяцаць нейкія перавагі для такога камерцыйнага наймальніка. У сярэднетэрміновай перспектыве мінусаў можа апынуцца куды больш, чым плюсаў. Ды і празмерная ўвага да такой кампаніі ў Беларусі толькі пагаршае яе (кампаніі) канкурэнтаздольнасць на рынку.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома3

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса18

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома3

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць