Культура2424

У ЗША памёр грамадскі дзеяч Барыс Данілюк

Ён быў адным з кіраўнікоў беларускага грамадскага жыцця Злучаных Штатах.

28 студзеня пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця грамадскі дзеяч Барыс Данілюк, паведамляе блог Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Барыс Данілюк нарадзіўся 5 красавіка 1923 г. у вёсцы Старыя Дзявяткавічы на Слонімшчыне, ў сям’і святара, удзельніка Слуцкага паўстання Хведара Данілюка.

«За мой непрыхованы беларускі патрыятызм дазнаў і я нямала непрыемнасцяў ад шавіністычных польскіх настаўнікаў і нават паліцыі ў Слоніме і да цяпер не магу дараваць павадарам Грамады, што, замест стварыць партыю на змаганне за веру і зямлю, пайшлі на службу саветам і гэтым далі палякам магчымасць называць усе праявы беларускасці камунізмам», — пісаў ён у успамінах.

Падчас нямецкай акупацыі Б.Данілюк працаваў у беларускай Самапомачы, кіраваў мастацкай самадзейнасцю ў Слоніме, быў спартовым інструктарам СБМ, служыў перакладчыкам пры 48-м Беларускім батальёне, браў удзел У 2-м Усебеларускім Кангрэсе.

У ліпені 1944 г. — у лістападзе 1943 г. Барыс узяў шлюб з Марыяй Дземідовіч — сям’я разам з бацькамі была вымушана пакінуць Беларусь.

Да 1950 г. Б. Данілюк жыў у французскай акупацыйнай зоне ў Нямеччыне, вучыўся на інжынера-будаўніка ва ўніверсітэце ЮНРРА ў Мюнхене, быў сябрам Беларускага студэнцкага згуртавання. Браў удзел у З’ездзе беларускіх студэнтаў, што прайшоў у кастрычніку 1947 г. у Марбургу, у Сесіі Рады БНР у Остэргофене (чэрвень 1948). Падтрымаў аднаўленне БАПЦ у чэрвені 1948 г.

Пасля пераезду ў ЗША браў актыўны ўдзел у арганізацыі беларускага царкоўнага і грамадскага жыцця ў Амерыцы.

Уваходзіў у Раду і Кансісторыю Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, кіраваў царкоўным хорам у царкве св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку, з’яўляўся рэдактарам і выдаўцом часопіса «Царкоўны Пасланец».

У расколе БАПЦ у пачатку 1980-х узяў бок прыхільнікаў мітрапаліта Ізяслава і быў актыўным прыхільнікам гэтага кірунку ў беларускім грамадскім жыцці.

***

Грунтоўныя ўспаміны Барыса Данілюка выдрукаваныя ў апошнім нумары «Запісаў БІНІМ» (№ 33). ***

Паводле інфармацыі Янкі Запрудніка, Барыса Данілюка пахавалі 1 лютага на беларускім могільніку ў Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі). Памінальны абед прайшоў у Саўт-Рыверы, у рэстаране «Рыа-Мар», які знаходзіцца на месцы славутай Залы Шакаў, дзе ў 1950-пачатку1970-х ладзіліся розныя беларускія мерапрыемствы.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей20

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Не толькі Гродна. Стала вядома, у якіх яшчэ гарадах Беларусі з'явіцца таксі Bro Car

Спыніліся апошнія пастаўкі расійскай нафты ў Еўрасаюз. Расія сама разбамбіла нафтаправод8

Беларус паказаў маладое пакаленне грыбоў, якія растуць у лесе ў лютым5

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва4

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»3

За мільён даляраў хочуць прадаць гарналыжны комплекс недалёка ад Мінска6

Украінцы змянілі спосаб пабудовы абарончых умацаванняў: цяпер квадратамі10

У Дзень святога Валянціна абрынулася знакамітая Арка закаханых у Італіі1

Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей20

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць