Эканоміка11

Мінфін: Няпраўда, што Беларусь не вярнула Расіі 1,5 млрд. расійскіх рублёў па саюзнай лініі

Міністэрства фінансаў абвяргае інфармацыю аб тым, што нібыта «Беларусь не вярнула Расіі 1,5 млрд. расійскіх рублёў, выдадзеных па саюзнай лініі».

Як растлумачылі ў прэс-службе Мінфіна, «Беларусь як суверэнны пазычальнік ніколі не атрымлівала крэдыты з бюджэту Саюзнай дзяржавы». У 2009 годзе са сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы было выдзелена 1,5 млрд. расійскіх рублёў на фінансаванне праграм па раздзеле бюджэту «праваахоўная дзейнасць і арганізацыя бяспекі Саюзнай дзяржавы». У 2010 годзе асваенне сродкаў па гэтых праграмах склала, паводле аператыўных звестак, 93,3%, адзначылі ў прэс-службе.

Як паведамлялася раней, Падліковая палата Расіі і Камітэт дзяржкантролю Беларусі заклікалі ўрад Саюзнай дзяржавы забяспечыць вяртанне бюджэтных крэдытаў на 1,5 млрд. расійскіх рублёў. Паводле інфармацыі РІА Новости, пра гэта паведаміў журналістам у Маскве 7 лютага кіраўнік Падліковай палаты РФ Сяргей Сцяпашын па выніках сумеснага пасяджэння калегій кантрольных ведамстваў дзвюх краін.

«Існуе праблема нявернутага крэдыту на паўтара мільярда рублёў. І мы паставілі пытанне перад урадам Саюзнай дзяржавы, з тым каб гэтае пытанне было адрэгулявана», — сказаў Сцяпашын. Ён растлумачыў, што крэдыты выдзяляліся на рэалізацыю чатырох буйных праграм Саюзнай дзяржавы. Гэтыя праграмы не былі да канца рэалізаваны, а сродкі дагэтуль не вернуты.

Кіраўнік Падліковай палаты РФ паведаміў, што, згодна з заключэннем кантрольных ведамстваў дзвюх краін, бюджэт Саюзнай дзяржавы ў 2009 годзе быў асвоены не поўнасцю, аднак у 2010 годзе сітуацыя палепшылася — бюджэт быў асвоены на 95%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны78

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць