Грамадства22

Крысціну Шацікаву дапыталі ў Мінску

Магілёўскую праваабаронцу грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву дапыталі ў Першамайскім раённым аддзеле міліцыі Менску. Актывістку выклікалі туды як сьведку ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19–20 сьнежня. Допыт доўжыўся чатыры гадзіны. Яго праводзіў сьледчы Аляксандар Фейцар.

Крысьціна Шацікава: «Мне падалося, што гэты сьледчы сапраўды спрабуе разабрацца ў справе. Прынамсі пакуль ён, відаць, не атрымліваў нейкіх іншых загадаў. Так кажу, бо параўноўваю допыт у КДБ і ў гэтага сьледчага. Сьледчы задаваў канкрэтныя пытаньні й даслоўна ўсё запісваў. У КДБ ж проста дурылі галаву. Правакавалі».

Актывістка перадала сьледчаму два дзясяткі фотаздымкаў. На іх, як яна сьцьвярджае, сьведкі, якія бачылі, хто выламваў дзьверы й выбіваў вокны ў Доме ўраду 19 сьнежня. Яны могуць пацьвердзіць, што гэта былі не апазыцыянэры, а правакатары. Фотаздымкі рабіла сама Шацікава. Іх яна перадала і сьледчым КДБ 4 лютага.

Шацікава: «Гэтыя фотаздымкі камітэтчыкаў нібыта і не зацікавілі. Яны не адмовіліся ад іх, узялі, але мне сказалі менавіта так. Менскага сьледчага ж яны зацікавілі. Я ня ведаю, праўда, наколькі яны дапамогуць сьледзтву. Гэта ўжо будзе, відаць, кіраўніцтва ацэньваць, што ім патрэбна насамрэч. Але на сваім узроўні, цяперашнім, ён іх разглядае як улікі, прынамсі мне так падалося».

Крысьціна Шацікава — удзельніца акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці. Як толькі невядомыя пачалі біць вокны ў Доме ўраду яна пасьпела адвезьці фотакамэру са здымкамі да знаёмых і вярнулася зноў на плошчу. Падчас разгону акцыі яе затрымалі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам29

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу3

Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць