Сёння Генеральная пракуратура вынесла папярэджанне журналісту Барысу Гарэцкаму за працу без акрэдытацыі.
Гарэцкага выклікалі ў пракуратуру, каб ён даў тлумачэнні наконт супрацоўніцтва з беларускім «Радыё Рацыя». У прыватнасці, пра падзеі 17 студзеня, калі той быў затрыманы ля будынка КДБ у Мінску падчас запісу інтэрв’ю са сваякамі палітвязняў.
«Гутарка доўжылася каля гадзіны. На большасць пытанняў я адказваць адмовіўся, спаслаўшыся на канстытуцыйнае права не сведчыць супраць самога сябе», — распавёў журналіст.
Ён лічыць гэтыя дзеянні пракуратуры парушэннем сваіх правоў на збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.
-
Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары