Культура88

У Лідзе зробяць як у Нясвіжы?

Інтэр’еры і фасады Лідскага замка будуць узнаўляцца ў стылі ХІV ст. Навукоўцы сумняюцца ў мэтазгоднасці такога падыходу.

Інтэр’еры і фасады Лідскага замка будуць узнаўляцца ў стылі ХІV ст. Гродзенскія навукоўцы сумняюцца ў мэтазгоднасці такога падыходу.

Навуковымі працамі кіруе Наталля Баранец, праектна-каштарысную дакументацыю падрыхтаваў «Мінскпраект». Як адзначае навуковы кіраўнік, графічныя відарысы Лідскага замка вельмі сціплыя, пацвердзіць іх дакументальна практычна немагчыма. Першапачаткова архітэктары выкарыстоўвалі гравюры Напалеона Орды, якія, як высветлілася, не поўнасцю супадаюць з вынікамі археалагічных раскопак. Таму галоўным арыенцірам для спецыялістаў з’яўляюцца гравюры старога Гродна і археалагічныя раскопкі, дзякуючы якім складаецца ўражанне пра ўнутраную планіроўку замка і фрагменты вежаў, архітэктурныя, канструкцыйныя і мастацкія асаблівасці, паведамляецца на сайце Гродзенскага аблвыканкама.

— Гравюры Гродна не могуць дапамагчы ўзнавіць карціну замка ХІV ст., бо самыя старыя гравюры з выявамі Гродна, якія захаваліся, датаваныя ХVІ ст., — кажа гісторык Алесь Краўцэвіч.

Пра немагчымасць аднаўлення інтэр’ераў Лідскага замка ХІV ст. кажа таксама археолаг Алег Трусаў:

— Гістарычных дакументаў, інвентароў XV—XVI стст папросту няма, па якіх можна было б узнаўляць гэтыя інтэр’еры. Прынамсі з пункту гледжання падпісаных Беларуссю дакументаў у сістэме ЮНЕСКА. Гэта будзе проста ненавукова.

Пра тое, што Лідскі замак ХІV ст. не меў шматлікіх мастацкіх элементаў у інтэр’ерах, бо выконваў хутчэй абарончую функцыю, звяртае ўвагу экскурсавод Ігар Лапеха:

— Рабіць стылізацыю пад ХІV ст. не варта. У адбудаванай ў 80-х гадах ХХ ст. замкавай вежы з бетоннымі перакрыццямі, якія не супадаюць з ярусамі паверхаў замка, сучасны інтэр’ер музейнай выставы ў прынцыпе абгрунтаваны — наведнікі разумеюць, што гэта свайго кшталту капсула для інфармацыі, якую накапалі археолагі.

— Мастацкія элементы, якія могуць быць прадметамі для спрэчкі, у ХІV ст. амаль адсутнічалі, адпаведна, і не захаваліся. Гэта быў вайсковы аб’ект, які не прадугледжваў раскошы. А павесіць тут скуры мядзведзяў і рогі ласёў, робячы з музея тэатральную сцэну, ну напэўна можна было б, але гэта ўжо будзе не музей, — дадае Ігар Лапеха.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было21

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць