Усяго патроху2121

Старшыня афіцыйнага СПБ Сямашка: Ды хрэн з ёй, з Польшчай!

Станіслаў Сямашка патлумачыў, навошта просіць праверыць на законнасць «карту паляка».

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў звярнуліся ў Канстытуцыйны суд з просьбай вызначыць адпаведнасць польскага закона «Пра карту паляка» агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права. Менавіта з такой прапановай звярнуўся ў камісію па міжнародных справах і сувязях з СНД старшыня афіцыйнага Саюза палякаў Станіслаў Сямашка.

На яго думку, Польшча падзяліла беларускіх палякаў на тых, каму даваць карту, а каму — не. У самога Сямашкі, напрыклад, такой карты няма. Да таго ж старшыню Саюза палякаў уключылі ў спісы неўязных у Еўропу. Гэта і падштурхнула яго да такога кроку.

Станіслаў Сямашка: «Хацелася б іх (Парламент і Урад Польшчы) паставіць на правільны шлях. З дапамогай, можа быць, сусветнай супольнасці. Якое яны маюць права нас, палякаў, не ўпускаць?!

Мы не хочам ў іх краіну, а вось у іншыя краіны Еўрасаюза мы хочам! А яны: „Не — не ў’язджаць!“ Даруйце мяне, ды хрэн з ёй, з іх краінай!
Але якое яны маюць права рабіць, што я ў Літву не маю права ехаць?! Альбо ў Нямеччыну ці Францыю? Гэта прыніжэнне!»

І паабяцаў, што незалежна ад рашэння Канстытуцыйнага суда сам не спыніцца ў пошуках праўды і пойдзе па еўрапейскіх інстанцыях.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію3

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

Навукоўцы нарэшце высветлілі, чаму астранаўты пакутуюць ад запораў9

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў2

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы11

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы7

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку4

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць