Гісторыя44

Рыцары сядуць на «Харлеі»

Мінскі рыцарскі клуб «Ордэн Паўночнага Храма» плануе стварыць уласную групу байкераў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік клуба Зміцер Нясцюк 24 лютага на прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню XI Міжнароднага рыцарскага фестывалю «Белы замак» (4–6 сакавіка).

Паводле слоў Несцюка, у гэтую групу ўвойдуць прыблізна 15 чалавек, якія будуць вывучаць майстэрства рыцарскага бою на матацыклах з выкарыстаннем мячоў, дзідаў, іншых сярэднявечных відаў узбраенняў і даспехаў. Такое аб’яднанне байкераў, якое рэканструявала эпоху караля Артура і ўдзельнічала ў рыцарскіх турнірах, змагаючыся на матацыклах, існавала ў ЗША ў 1960-я гады.

Адкрыццё першага аддзялення байкераў мінскага клуба «Ордэн Паўночнага Храма» запланавана ў верасні ў Маскве. Кіраўнік клуба выказаў надзею, што байк-аддзяленні клуба неўзабаве з’явяцца ў Мінску і іншых гарадах. «Праект сапраўды цікавы, таму што рыцары на матацыклах — гэта вельмі сучасна і садзейнічае папулярызацыі нашага спосабу жыцця, гісторыі Сярэднявечча і традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў. Абавязковай умовай удзелу ў аддзяленні для кожнага байкера з’яўляецца вера ў Бога і дабро, імкненне несці яго і змагацца за справядлівасць», — адзначыў Нясцюк.

Паводле яго слоў, усе ўдзельнікі праекта людзі «дастаткова дарослыя, са сфарміраванымі каштоўнасцямі і забяспечаныя, бо ўтрыманне байкерскай тэхнікі патрабуе значных сродкаў».

Старэйшы ў Беларусі рыцарскі клуб «Ордэн Паўночнага Храма», што быў заснаваны ў 1994 годзе і займаецца рэканструкцыяй рыцарска-манаскага ордэна тампліераў XI–XIII стагоддзяў, мае прыкладна 20 філіялаў у Беларусі, Расіі і краінах Балтыі, якія ўваходзяць у міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Рыцары Утрэмера».

Паводле слоў Несцюка, рыцарскі рух у Беларусі мае глыбокія гістарычныя карані. Таму многія спецыялісты гістарычнай рэканструкцыі адзначаюць, што беларускія рыцарскія клубы вызначаюцца больш сур’ёзным падыходам да аднаўлення мінулага, чым іх калегі з іншых пастсавецкіх дзяржаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі арыштавалі французскага адстаўнога вайскоўца, які захапляецца цягнікамі. Ужо тры месяцы ён у СІЗА10

Трамп упершыню ўвёў пошліны супраць Расіі. Пачалася другая гандлёвая вайна з усім светам?6

Юрген Клоп узначаліў зборную Германіі3

Сярэдні заробак вырас на 100 рублёў7

Гіганцкія склады Wildberries і «Пятровіча» гараць пад Пецярбургам, у Цверы і Сімферопалі34

З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя7

20‑гадовы шафёр вайсковага МАЗа не ўпісаўся ў паварот пад Асіповічамі. Два салдаты загінулі, яшчэ 14 параненыя16

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска3

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць