Культура99

Новая зямля

Пра альбом «Прэс-фота Беларусі — 2010» піша Сяргей Харэўскі.

Перавага фотаапарата не толькі ў тым, што ён можа пераўтварыць фатографа ў мастака, але і ў тым, што ён змушае яго зноў і зноў глядзець на свет.

І якім яго, наш беларускі свет, можна ўбачыць такім чынам? Якой ёсць найноўшая Беларусь трэцяга тысячагоддзя? Адказы ўвабраныя пад адной вокладкай фотаальбома «Прэс-фота Беларусі — 2010», што днямі выйшаў у Каўнасе ў выдавецтве «Arx Baltica». Гэтае дыхтоўнае і змястоўнае выданне прапануе нам сфакусаваць свой погляд на самым галоўным з таго, што адбываецца з намі ўсімі.

У ім, у супольным, адзіным фокусе сабраныя творы розных фатографаў са ўсёй краіны, што ствараюць эпічную карціну беларускае паўсядзённасці. У альбом увайшлі фотаздымкі пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі — 2010», што праходзіў цягам мінулага года. Тое, што ў складзе журы былі адмыслоўцы ў галіне фатаграфіі з Азербайджана, Літвы і Расіі, супрацоўнікі такіх сусветных агенцыяў, як Associated Press і Agence France-Presse, зрабіла гэты конкурс дастаткова бесстароннім і аб’ектыўным. Удзел у конкурсе ўзялі фатографы як недзяржаўных, гэтак і афіцыйных медыяў. Агулам у конкурсе «Прэс-фота Беларусі — 2010» ўзялі ўдзел 96 фатографаў, якія працуюць не толькі ў сталіцы, але і ў іншых кутках краіны, у тым ліку і такія славутыя, знаныя ў свеце фотажурналісты, як Сяргей Грыц, Віктар Драчоў, Васіль Фядосенка.

Да таго ж, у выданне трапілі кадры і з мінулых, папярэдніх гадоў, што робіць гэтую ўнікальную панараму яшчэ больш ёмістай і аб’ектыўнай.
Без перабольшання, «Прэс-фота Беларусі — 2010» стаў грандыёзным конкурсам фотажурналістаў, першым у двухвяковай гісторыі айчыннай фатаграфіі. Фатаграфіі нашых майстроў, пераможцаў і прызёраў, ужо бачылі гледачы на выставах у Кракаве, Маскве, Вільні, Кіеве, Львове, Гародні і Брэсце.

Сярод іншых, у альбоме ёсць здымкі фатографаў, чыя творчасць добра ведамая чытачам «Нашай Нівы», — Андрэя Лянкевіча і Юліі Дарашкевіч, якая стала рэдактарам гэтага фотаальбома. Журы вызначыла найлепшыя фатаграфіі ў намінацыях «Паўсядзённае жыццё», «Навіны», «Людзі ў навінах»,«Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Спорт», «Прырода», «Народныя традыцыі». Гэтаксама яны прадстаўленыя ў паасобных раздзелах альбома. Гэтае выданне і сам конкурс задаюць якасна новы ўзровень для нашага фотамастатцва і журналістыкі. Вераемна, у фатографаў нашай краіны з’явілася цяпер пляцоўка для прафесійнае крытыкі і аб’ектыўнай ацэнкі таго, што ствараецца ў нас. Але перадусім прапануе нам, гледачам, зноў і зноў пільна ўглядацца ў рэчаіснасць і адкрываць для сябе новую зямлю ХХІ стагоддзя — Беларусь.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей13

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі сцвярджаюць, што 44‑гадовая жонка трэнера, якая загінула ў Бранскай вобласці, была цяжарная10

Трамп заявіў, што Мелоні «маліла пра фота» з ім. Яна ў адказ: Выдумкі, прычым не ўпершыню, затое з ворагамі Трамп нерашучы5

Улады Кубы пачынаюць перабудову: 176 зменаў у эканамічнай сістэме9

Іран зноў абмежаваў праход суднаў праз Армузскі праліў3

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове10

Новай вядоўцай «Раніцы з «Белсатам» будзе Наста Суханосік1

Пачалася новая атака дронаў на Маскву4

У Мінску пачалі прадаваць катэджы ў новым закрытым пасёлку. Дзе ён знаходзіцца?4

«Беларусьфільм» і АНТ здымаюць серыял «Класікі на пенсіі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей13

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць